Глыбоцкі фальклорны гурт выступіў на конкурсе “Ад прашчураў да зор”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Глыбоцкі фальклорны гурт выступіў на конкурсе “Ад прашчураў да зор”.

коллектив

У пачатку лютага гарадскі пасёлак Расоны сустракаў удзельнікаў традыцыйнага, трынаццатага па ліку абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва “Ад прашчураў да зор”. Сёлета на конкурс прыехалі калетывы з 15 рэгіёнаў Віцебшчыны. Юныя і зусім яшчэ маленькія артысты і іх кіраўнікі – вялікія прыхільнікі беларускага фальклору. Яны танцуюць і спяваюць танцы і песні нашых бабуль, прабабуль, захоўваючы і папулярызуючы мясцовы фальклор і нацыянальную культурную спадчыну.

Ад Гыбоцкага раёна на конкурсе выступіў аўтэнтычны фальклорны гурт “Крынічанька” Псуеўскага СДК, які існуе чатыры гады. Кіруе ім Святлана Кузняцова. Ва ўдзельнікаў калектыву небагаты вопыт выступлення на вялікай сцэне. У новым складзе калектыў спявае толькі год. Але, як кажуць, смеласць гарады бярэ! Тым больш, калі тваім настаўнікам і апекуном з’яўляецца збіральніца фальклору і знаўца мясцовых традыцый, метадыст Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці  фальклорнага гутра “Цярэшка” Наталля Нікіфаровіч.

Глубокое

– Мы праспявалі на конкурсе дзве старадаўнія песні, запісаныя ад маёй бабулі Эміліі Канстанцінаўны Кучынскай, якая нарадзілася і жыве на Псуеўшчыне. Гэта сіроцкая песня “Не стой, Божа, пад акном” і валачобная – “У ляску, у ляску на жоўтым пяску”. А таксама купальскую песню  “Дзеўкі-мальцы на Купалу”, –расказала кіраўнік калектыву Святлана Кузняцова. – Прызнацца, выступалі ўпершыню, таму на ўзнагароды не спадзяваліся, хацелі проста паказаць, чым мы займаемся. У выніку – атрымалі дыплом “За развіццё традыцыйнай рэгіянальнай культуры”.  

конкурс

На конкурсе ў намінацыі “Выраб пояса” выступіла маленькая глыбачанка Вераніка Дабравольская, якая прадэманстравала спосаб пляцення пояса “на бердзечку” і мясцовай тэхнікай выканання – на калодачцы. Майстэрству пляцення паясоў яна вучыцца ў сваёй матулі, метадыста па ткацтве паясоў Глыбоцкага Дома рамёстваў Алены Дабравольскай, а тая ў сваю чаргу пераняла сакрэты рамяства ад маці і бабулі. Такая вось пераемнасць пакаленняў. Веранічка, дарэчы, выступіла на конкурсе ўпершыню і заваявала дыплом 3 ступені.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru