80-гадовы юбілей ўтварэння Глыбоцкага раёна Дом рамёстваў адзначыў выставай

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

80-гадовы юбілей ўтварэння Глыбоцкага раёна Дом рамёстваў вырашыў адзначыць выставай.

выставка

15 студзеня 2020 года ў 15.00 у яго экспазіцыйнай зале стала гаманліва: віншаванні, усмешкі, сяброўскія абдымкі… Справа ў тым, што ў “Рукатворных цудаў” (так называецца выстаўка) – два аўтара, а значыць удвая больш сабралася і прыхільнікаў іх творчасці.

выставка

Аўтары – дзве жанчыны сярэбранага ўзросту, для якіх час выхаду на пенсію стаў залатым. Фантазіі і крэатыўныя ідэі глыбачанак, якіх больш не стрымлівалі працоўныя будні, пераўтвараліся ў вышытыя карціны і мастацкія кампазіцыі…

выставка

І калі пра адну з іх – Данату Браніславаўну Гінько – ведаем, як пра творчага чалавека (у 2001 годзе яе выставу з грыбоў “Сапелінскія дзівосы” запомнілі многія) і выдатную спявачку, то са Святланай Сямёнаўнай Лаўровай пазнаёміліся ўпершыню.

выставка

– Вельмі сціплы майстар, работы якой убачылі раней, чым яе саму, – адзначыла кіраўнік народнага клуба майстроў “Крыніца” Святлана Кавальчук.

А дэкаратыўныя кампазіцыі ў рукадзельніц – яркія, маляўнічыя, арыгінальныя! І ўсё таму, што ствараюць іх з самых розных дароў прыроды і… рэчаў, якія сваю службу чалавеку адслужылі. Майстрыцы ім даюць другое жыццё, напоўненае творчасцю і мастацтвам, да якога яны самі, дарэчы, ішлі кожная сваім шляхам.

выставка

– Мае бацькі ў 1959 годзе пераехалі ў Латвію, а я жыла ў бабулі, хадзіла ў школу ў Гірстунах, – успамінае Даната Браніславаўна. –   У школе працавалі дзве дзяўчыны. Адна з іх вышывала. Яна мне і паказала, як вышываецца крыжкам, гладдзю.  Потым была праца, замужжа, дзеткі. Я марыла: “Пайду на пенсію – буду вышываць”. Гаспадар мой  толькі пытаўся: “А ты ўмееш?”. Чаму ж не?! Пачала гладдзю маленькія вышыванкі, пазней – абрусы, карціны. Выкарыстоўвала ніткі “мулінэ”, але яны не такія яркія, як акрылавыя.

Майстрыца  з Сапеліна паказвае вышытыя карціны ў зале Дома рамёстваў, якія суседнічаюць з “грыбнымі” духмянымі кампазіцыямі, пра якія – асобная гісторыя:

– Аднойчы ў часопісе “Гаспадар” прачытала, што адзін  мужчына зрабіў з грыбоў кветкі. Пайшлі з мужам у лес па дровы, дзе я ўбачыла пень з грыбамі… Так у мяне атрымалася выстава ў 2001 годзе. На жаль, тыя грыбы сталі рассыпацца. Цяпер я іх абразаю, сшываю ружы і трайным адэкалонам заліваю, а потым сушу. Таму кампазіцыі – з водарам. Але і яшчэ прыдумала сабе занятак: рамкі купляць дорага – бяру каробкі ад цукерак, і што прыдумаю, то ў іх і клею: кветкі, расліннасць…

выстава

Прыдумляе, фантазіруе, стварае і Святлана Сямёнаўна Лаўрова. Яе творчую майстэрню будучымі “штрыхамі” для кампазіцый папаўняюць усе родныя і знаёмыя: зламанымі гадзіннікамі, старымі газетамі, рознымі пруткамі, пенапластам… І ўсё гэта, пераплятаючыся, набываючы новую форму і яркую афарбоўку  з дапамогай фантазіі і залатых рук Святланы Сямёнаўны, знаходзіць новых гаспадароў, прыхільнікаў яе творчасці.  Сярод іх – унукі, Юля і Данік, якія на ўрачыстым адкрыцці выставы прызнаваліся:

– Бабуля, ты у нас самая лепшая – мы цябе вельмі любім і ганарымся, што ты сапраўдная рукадзельніца.

выставка

А бабуля якраз у іх ўзросце і пачынала.

– Я вышывала з 6-га ці 7-га класа, бо ў нас усе гэтым займаліся: і сёстры, і мама, і цётка, і бабуля. Я вышыла 22 ручнікі, 2 прасціны, 2 абрусы, пакрывала, падузорнікі і мноства сурвэтак – такі пасаг я сабе падрыхтавала да вяселля. У 22 гады выйшла замуж сюды, на Глыбоччыну, – расказвала прысутным Святлана Сямёнаўна, якая нарадзілася ў вёсачцы, што на Брэстчыне.

выставка

– Глыбоцкая зямля вас натхняе? – не магла не задаць гэтае пытанне з нагоды юбілейнай даты загадчык Дома рамёстваў Святлана Скавырка.

– Маё жыццё было вандороўным. Бацькі – у Латвіі, а я заканчвала школу тут. Паеду на канікулы туды і вяртаюся… Выйшла замуж там, дзеці у латвійскую школу хадзілі. А я вярталася на радзіму, у Глыбокае, і з такім замілаваннем чытала назвы беларускіх вёсачак! Не прыжылася – люблю Глыбоччыну! – прызнавалася ў любові да родных мясцін Даната Браніславаўна. –  І рэчку Дабрылаўку, і той домік, якога ўжо няма, і сад. Пра гэтыя карціны з майго дзяцінства я і спяваю ў песнях, душой і сэрцам спяваю…

выставка

І ўсе прысутныя, ведаючы пра вакальныя таленты рукадзельніцы, папрасілі выканаць што-небудзь.

Было время, ты была молодой,

Каждый дом твой полон был детворой,

Улыбались окна домов,

Из печей шел дурман пирогов, – ля вышытых хацінак і каляровых кветак, тых самых, з вясёлкавага дзяцінства, загучаў звонкі голас спявачкі, і кожны з нас уявіў дарагі толькі яму краявід з квітнеючымі яблынямі і чаромхай… 

Деревенька моя, старая,

Поклонюсь я тебе дo земли!

Ты прости, что тебя мы оставили

И корнями в тебя не вросли… – прыпеў падхапілі ўсе…

выставка

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru