Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна павіншавала вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Божага Нараджэння.
Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з нагоды вялікага свята – Нараджэння Хрыстова!
У гэтыя калядныя дні сэрцы людзей поўняцца надзеяй на лепшую будучыню, клопатам пра бліжняга, міласэрнасцю і дабрынёй, шчырасцю і спагадай.
Няхай гэтыя ўзнёслыя пачуцці заўсёды будуць з вамі, умацуюць веру і надзею ў вашых сем’ях, няхай у штодзённай працы пануюць лад і поспех, а ў доме – здароўе, згода і хрысціянскае прабачэнне.
Са святам Божага Нараджэння!
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
Старшыня Глыбоцкага
раённага Савета дэпутатаў Г.У.Унуковіч