Абрадавы калектыў “Звоначкі” запрашае глыбачан на свята.
25 снежня 2019 года ў 19.00 абрадавы калектыў “Звоначкі” Глыбоцкага гарадскога Дома культуры запрашае ўсіх жадаючых на Цэнтральную плошчу горада стаць удзельнікамі тэатралізаванага каляднага абраду “Тры каралі”. У святочнай праграме – народныя гульні, танцы і песні.
Паважаныя жыхары і госці горада Глыбокага, прыходзьце, калі ласка, адзначым свята разам!
Аргкамітэт