Як атрымаць пенсію самазанятым грамадзянам, якія працуюць без афармлення індывідуальнай дзейнасці, рамеснікамі ці займаюцца аграэкатурызмам?Адказ на гэтае пытанне дае начальнік Глыбоцкага раённага аддзела Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Алена Эдуардаўна Карнатка.
— З 1 студзеня 2019 года, згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2018 года № 500 “Аб дзяржаўным сацыяльным страхавані”, самазанятыя грамадзяне атрымалі права на добраахвотнай аснове ўдзельнічаць у забеспячэнні сваёй пенсійнай будучыні.
Пакрокавая інструкцыя дзеяння для самазанятых грамадзян выглядае наступным чынам: каб пры дасягненні ўзросту атрымліваць пенсію, яны павінны стаць на ўлік у орган фонда па месцы жыхарства; уплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы; прадстаўляць дакументы персаніфікаванага ўліку.Памер узносаў складае 29% ад сумы дахода, заяўленага самазанятым грамадзянінам самастойна, але йн не павінен быць меншым за 29% ад мінімальнай заработнай платы, якая са студзеня 2019 год складае 330 рублёў у месяц. Самазанятыя асобы павінны ведаць, што ўплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы самазанятыя грамадзяне маюць права толькі за перыяды здзяйснення дзейнасці. Яны таксама павінны разумець, што заяўлены імі прыбытак будзе ўлічвацца пры налічэнні пенсіі, што яго велічыня напрамую ўплывае на велічыню пенсіі і што ў стаж для налічэння пенсіі ідуць толькі перыяды ўплаты сацыяльных ўзносаў.
Інфармацыю аб страхавых адлічэннях, іх сумах і перыядах самазанятыя грамадзяне адлюстроўваюць ў дакументах персаніфікаванага ўліку, а канкрэтна – у індывідуальных звестках па форме ПУ-3. Тэрмін прадстаўлення такой справаздачнасці – не пазней за 31 сакавіка за папярэдні год.
Запоўніць форму ПУ-3 можна з дапамогай спецыяльнага праграмнага комплекса (Ввод ДПУ), які прызначаны для падрыхтоўкі дакументаў персаніфікаванага ўліку (праграмны комплекс можна скачаць на афіцыйным сайце Фонда: https://ssf.gov.by/ru/po-fonda-ru/ ). Справаздачу трэба прадстаўляць у электронным фармаце (з дадаткам раздрукаваных дакументаў на папяровым носьбіце, якія падпісаны самазанятым грамадзянінам) у раённы Фонд па месцы пастаноўкі на ўлік, а таксама ў выглядзе электроннага дакумента (пры наяўнасці электронна-лічбавага подпісу) праз партал Фонда (http://portal2.ssf.gov.by).
З дадатковымі пытаннямі ці за кансультацыяй па ўзнятым пытанні самазанятыя грамадзяне могуць звяртацца ў раённы Фонд па адрасе: г. Глыбокае, вул. Леніна, 42, 7 паверх, кабінеты 77, 78, 80 альбо па тэлефонах: 2-29-04; 2-23-80; 2-23-32.