Сёлета ў раёне пад кукурузу адведзена 5097 гектараў, убрана ўжо 4311 – 85% да плана. Для параўнання: летась на гэты дзень было 4246 гектараў, значыць, тэмпы ўборкі сёлета крыху вышэйшыя.
Самая высокая ўраджайнасць – ва ўнітарным прадпрыемстве “Мнюта”: 370 цэнтнераў зялёнай масы з гектара. Больш за 300 цэнтнераў атрымліваюць і ва ўнітарным прадпрыемстве “Верхняе”, у філіяле “Капыльшчына”.
У “Мнюце” 25 гектараў кукурузы ўбралі на зерне. Намалот склаў 250 тон, ураджайнасць – 100 цэнтнераў з гектара.