Шматграннасць таленту

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Малодшы навуковы супрацоўнік Дома рамёстваў Таццяна Карнеева ў свой час закончыла Бабруйскае швейнае вучылішча, Віцебскі індустрыяльна-педагагічны каледж і (завочна) Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. І размова наша пачалася з пытання: “Наколькі ўсё гэта памагае вам у працы?”.

Корнеева


–Асноўны мой сённяшні занятак – выраб адзення. Паколькі па сваёй першай адукацыі я – шавец верхняга жаночага адзення, гэта мне вельмі памагае, – адказала Таццяна. –  Вучоба ў вучылішчы дала мне навыкі і ўменні шыцця. У каледжы і ва ўніверсітэце  я больш даведалася пра кампазіцыю, бо вельмі важна, каб твае работы яшчэ і глядзеліся. І самае цікавае, што мой працоўны шлях пачаўся менавіта ў Доме рамёстваў, дзе я ўжо працую дваццаць гадоў.

–На маю думку, малодшы навуковы супрацоўнік павінен займацца навуковай працай.

–Я такой працай і займаюся. Акрамя таго, што ўдзельнічаю ў конкурсах, у выставах, якія праводзяцца ў нас і ў вобласці – асабліва гэта тычыцца абласных выстаў, – к экспанатам, ці гэта галаўныя ўборы, ці рэгіянальнае адзенне, ці ручнікі, паясы, раблю метадычныя распрацоўкі. Словам, займаюся шмат чым.

–На абласным конкурсе вы атрымалі Дыплом “За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі “Лепшы майстар традыцыйных рамёстваў”. Наколькі ведаю, гэта ваша не першая перамога.

–Такога плана – першая. Але сказаць, што гэта толькі мая заслуга, я не магу. Мяне можна назваць куратарам сярод майстроў. Калі рыхтаваўся матэрыял на конкурс, мая дзейнасць была звязана з падрыхтоўкай рэгіянальных народных касцюмаў мінулых стагоддзяў. І можна так сказаць, што ў конкурсе ўдзельнічаў творчы калектыў, некалькі майстроў. Я рабіла касцюм, сарочку, спадніцу, хвартух; галаўны ўбор, тую ж магерку – Кацярына Кісель; Алена Міхайлоўская падала ідэю пра тканую хустку-абхінанку, а я памагала ёй у працы за кроснамі. Скажу таксама  пра калекцыю паясоў Веры Васільеўны Байковай, пра вязаныя рукавіцы Валянціны Логвін. Як кажуць, адзін у полі не воін,  мы ўсе разам дружна ўзяліся за ажыццяўленне праекта – народныя рэгіянальныя касцюмы мінулых стагоддзяў – і перамаглі.

–Застаецца павіншаваць вас і майстроў Дома рамёстваў, якія памаглі вам заняць першае месца ў абласным конкурсе са святам, з Днём работнікаў культуры. Удачы і новых творчых поспехаў.

–Дзякуй.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru