У рамках праграмы раённай круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў горада ў Глыбоцкім прафліцэі прайшлі спаборніцтвы па шашках, у якіх прынялі ўдзел 13 каманд.
У агульным заліку перамогу заваявала каманда аддзела па адукацыі райвыканкама. Глыбоцкія электрычныя сеткі – на другім месцы, УП “Глыбоцкі мясакамбінат” – на трэцім.
Называем лепшых ў асабістым заліку.
Першая дошка: Максім Цыганкоў (цэнтральная раённая бальніца) – 1 месца, Дзмітрый Лук’янёнак (аддзел па адукацыі райвыканкама) – 2, Алег Апяцёнак (Глыбоцкія электрычныя сеткі) – 3 месца.
Другая дошка: пераможцам стаў Валерый Протас (аддзел дэпартаменту аховы), прызёры — Антон Бацяноўскі (аддзел па адукацыі райвыканкама) і Ілья Цыганкоў (цэнтральная раённая бальніца).
Трэцяя дошка (жанчыны): Святлана Камозіна (аддзел па адукацыі райвыканкама) – 1 месца, Вольга Пучынская (УП “Глыбоцкі мясакамбінат”) – 2, Таццяна Рубашка (Глыбоцкія электрычныя сеткі) – 3 месца.

2.8450
3.3000
3.7300 

