БОЛЬШ ЗА 1000 ЮНЫХ ГЛЫБАЧАН ГЭТЫМ ЛЕТАМ АДПАЧЫЛІ Ў ЛАГЕРАХ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Сёлетні пачатак лета падарыў нам цудоўнае надвор’е і магчымасць выдатна адпачыць, не выязджаючы за межы краіны. Асабліва цешацца сонцам, цёплай азёрнай вадой і пясчанымі пляжамі дзеці. Для тых, хто выбраў адпачынак у летнім аздараўленчым лагеры, сезон пачаўся 5 чэрвеня. Пра тое, дзе і як могуць праводзіць вольны час школьнікі, гаворым з  метадыстам вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі райвыканкама Аленай Цішонак.

newsbel.by-19.05.2017-gbvk6Vsi2wgXOmowYwThFRnUdJxUU4Ya

–Колькі школьнікаў Глыбоччыны маюць рэальную магчымасць адпачыць і набрацца сіл у лагерах адпачынку?

–Згодна рашэння Віцебскага аблвыканкама ад 5 красавіка 2019 года № 177, у нашым раёне аздараўленне павінны прайсці  не менш за 1 тысячу 75 хлопчыкаў і дзяўчынак. Для 705 з іх запланаваны адпачынак у лагерах з дзённым знаходжаннем, 100 вучняў будуць задзейнічаны ў летніках працы і адпачынку, не менш за 370 школьнікаў –  заняты ў лагерах кругласутачнага знаходжання, з іх 135 – у лагерах 9-дзёнках.

–Што  прапаноўвае дзецям аддзел па адукацыі?

–Лагеры дзённага знаходжання дзяцей і падлеткаў арганізаваны  пры раённай гімназіі, трох гарадскіх, Падсвільскай СШ і пры ўсіх сельскіх школах працягласцю 18 дзён. Першая змена працуе з 5 да 25 чэрвеня. У раённай гімназіі, СШ №1 і 2 горада, Дзеркаўшчынскай, Псуеўскай, Карабоўскай, Падсвільскай, Празароцкай, Удзелаўскай, Шунеўскай, Залескай СШ і ў Ломашаўскай і  Чарневіцкай базавых школах адпачываюць 445 чалавек. У другой змене, якая пройдзе з 1 па 21 жніўня, у СШ №1 горада, Азярэцкай Пліскай СШ і Мярэцкаўскай базавай школе  адпачнуць 160 чалавек.

Аздараўленчы лагер “Родничок” філіяла “Івесь”, працуе ў чатыры змены. Усяго тут змогуць адпачыць 230 дзяцей.

Лагер “Ручаёк” Цэнтра праваслаўнай культуры працуе ў Перадолах у дзве змены: першая – з 13 па 30 ліпеня працягам 18 дзён, другая – з 1 па 9 жніўня – 9-дзёнка. Абедзве змены прымуць на адпачынак 110 дзяцей. Дзевяцідзённы палатачны лагер на 30 чалавек збярэ аматараў турызму і падарожжаў з 25 чэрвеня.

–А дзе можна, спалучыўшы адпачынак з працоўнай дзейнасцю, аздаравіцца і падзарабіць?

–У  лагерах працы і адпачынку. З 5  па 25 чэрвеня яны працуюць пры СШ №2 горада,  Цэнтры дзяцей і моладзі і Шунеўскай СШ.  У іх заняты 31 падлетак. З 10 чэрвеня працу з адпачынкам на працягу 18 дзён будуць спалучаць жадаючыя ў  першай і трэцяй гарадскіх школах, Карабоўскай і Падсвільскай СШ. Акрамя гэтага  будуць створаны працоўныя аб’яднанні – рамонтныя і брыгады па добраўпарадкаванні і азеляненні прышкольных тэрыторый. Усяго там будуць задзейнічаны каля 130 чалавек. Сродкі на фінансаванне часовай занятасці школьнікаў  у рамках праграмы летняй занятасці выдзяляе пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

–Наколькі папулярны і фінансава даступны летні адпачынак у лагерах для дзяцей?

–Работу  па арганізацыі  адпачынку ў час летніх канікул мы пачалі яшчэ ў красавіку, таму  на сёння свабодных месц у лагерах ужо няма. Бацькі разумеюць, што ў лагеры за дзецьмі пастаянны догляд, а значыць можна быць ўпэўненымі, што бяспека іх знаходжання гарантавана. Яшчэ два плюсы ў тым, што дзеці накормленыя, для іх арганізаваны пазнавальна-забаўляльныя праграмы і мерапрыемствы. А ў дадатак узрост адпачываючых аднолькавы, а значыць, дзецям ёсць з кім  гуляць.

Адпачынак у лагеры даступны для ўсіх сем’яў, бо ў яго аплаце ўдзельнічаюць не толькі бацькі, але і дзяржава. Напрыклад, 18-дзённая пуцёўка ў лагер “Родничок” з  кругласутачным прыбываннем на аднаго дзіцяці каштуе 374 рублі 50 капеек. Гэта даволі значная сума, асабліва калі ў сям’і  двое ці трое дзяцей і ўсе хочуць у лагер. Але бацькі аплочваюць ўсяго 178 рублёў 50 капеек ад  гэтага кошту, а 196 рублёў  расходаў бярэ на сябе дзяржава. Кошт пуцёўкі на 9 дзён у палатачны лагер 126 рублёў, але бацькі аплачваюць ўсяго 42 рублі,  а 84 – дзяржаўныя расходы. У многіх выпадках “бацькоўскую” суму часткамі ці поўнасцю пагашаюць прафкамы арганізацый, у якіх яны працуюць. Дзяржаўныя расходы на падлеткаў, якія знаходзяцца ў лагерах працы і адпачынку, складаюць 89 рублёў на чалавека, а ў дадатак  з дзяржаўнага бюджэту ім выплачваюцца заробкі.

–А калі сем’і, напрыклад, з сацыяльнай групы рызыкі і там праблема з  работай і грашыма, як быць дзецям?

– Дзеці не вінаватыя ў тым, што ў бацькоў праблемы. У такім выпадку дзейнічае рашэнне Глыбоцкага райвыканкама ад 19 красавіка 2019 года № 348. Згодна яго, для арганізацыі летняга адпачынку дзяцей сёлета  з рэзервовага фонда райвыканкама выдзелены 13 тысяч  рублёў. Менавіта з іх ідзе даплата за пуцёўкі дзецям-інвалідам, сіротам,  дзецям, якія засталіся без  бацькоўскай апекі, “цяжкім” падлеткам, якія стаяць на рознага роду ўліках. Для  пералічаных катэгорый  поўны кошт пуцёўкі  на суму  374 рублі 40 капеек аплоціць дзяржава. Бацькоўская частка ў суме 178 рублёў 50 капеек  будзе пагашана  менавіта за кошт сродкаў рэзервовага фонду.

Так што пажадаем усім дзецям  цікавага здаровага і разнастайнага адпачынку!

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru