ПАСХАЛЬНЫЯ КУЛІЧЫ АД ГЛЫБОЦКІХ ЛІЦЭІСТАЎ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Багата было клопатаў у гэтыя дні ў тых, хто сустракае адно з самых вялікіх святаў – Пасху. Асабліва ставала работы гаспадыням: трэба навесці бляск і чысціню ў пакоях, пафарбаваць яйкі, прыгатаваць смачныя стравы, спячы пірагі…  І як добра, што на падмогу ім звычайна прыходзяць прафесійныя пекары і кандытары, работнікі прадпрыемстваў нашага горада.

DSC_0571

 У Глыбокім, на Цэнтральнай плошчы, пры арганізацыйнай падтрымцы органаў раённай улады пастаянна ладзяцца перадсвяточныя кірмашы, на якіх у шырокім асартыменце рэалізуюць свой тавар ўсе вытворцы харчовай прадукцыі нашага раёна. І вось у гэтай сувязі хацелася б адзначыць, што ніколькі не ўступае прамыславікам калектыў Глыбоцкага дзяжаўнага прафесійнага ліцэя. Ля гандлёвага павільёна ўстановы заўсёды шмат пакупнікоў. Прадстаўленая тут прадукацыя заўсёды ідзе на расхват.

DSC_0582

Цяпер, напярэдадні Пасхі вялікім попытам карыстаюцца пірагі і кулічы, якія разам са сваімі навучэнцамі выпякаюць майстры вытворчага навучання і  адмысловыя кулінары Таццяна Афанасьеўна Кургузава і Наталля Францаўна Маркевіч.

DSC_0533

—Нашы кулічы, маленькія і вялікія, пірагі, рулеты не толькі смачныя, але, што важна, і танныя, — гаворыць старэйшы педагог і адзін з самых выдатных, самых спрактыкаваных віртуозаў кулінарыі Таццяна Афанасьеўна Кургузава. – Замес робім уручную, так як раней рабілі нашы матулі і бабулі. Прыступаем да справы з малітвай і працуем з добрым настроем, душу ўкладваем у кожны наш выраб.

DSC_0537

У гэтыя перадсвяточныя дні прыходзілі на працу ў 5 гадзін раніцы, каб паставіць апару, падрыхтаваць усе неабходныя прадукты. Дзякаваць Богу, управіліся, усе заказы выканалі ў тэрмін. А ўсё таму, што ў нас не так даўно ўстаноўлена новае сучаснае тэхналагічнае абсталяванне – жарачная шафа і электрапліта. І на кірмашы наш тавар разыходзіўся хутка. А яшчэ хачу сказаць, што ў нас ёсць выдатныя памочніцы, навучэнцы выпускнога курса Вераніка Чарныш, Дзіяна Мацулевіч і Святлана Падрадчыкава. Дзяўчаткі якраз цяпер на практыцы. Яны малайцы, ўмелыя і вельмі акуратныя гаспадынькі, а галоўнае, надзвычай старанныя і працавітыя.

DSC_0529

DSC_0584

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru