Акцыя пад такой назвай праходзіла ў Глыбокім 12 красавіка і была прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
—Па ініцыятыве старшыні райвыканкама Алега Морхата ў раёне выезда з вуліцы Мінскай на трасу Полацк-Вільнюс добраўпарадкавана месца пад новы парк з вадаёмам. Тут мы і працавалі. Пасадка маладых дрэўцаў – гэта адно з запланаваных да юбілейнай даты мерапрыемстваў, — сказала намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Тарасевіч. – Удзел у акцыі прынялі больш за 25 чалавек. Прадстаўнікі адміністрацыі і аддзелаў райвыканкама, раённага аб’яднання прафсаюзаў, райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі і сельскай гаспадаркі, актывісты грамадскіх арганізацый — раённага камітэта ГА “БРСМ”, ГА “Белая Русь”, райсавета ветэранаў, работнікі лясгаса, нераўнадушныя гараджане – усе яны рабілі добрую, адну на ўсіх, справу: стваралі яшчэ адзін утульны куточак для адпачынку. Для гэтай акцыі работнікі гадавальніка ДЛГУ “Глыбоцкі доследны лясгас” перадалі 2000 саджанцаў сасны. Даставілі іх на месца пасадкі майстар лесу Сяргей Ермаловіч і ляснік Глыбоцкага лясніцтва Васіль Піскуновіч.