Хуткай і шчаслівай стала гарадоцкая лыжня для спартсменаў Глыбоччыны. На абласных фінальных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства нашы юныя лыжнікі занялі ў Гарадку агульнакаманднае першае месца, на абласной спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў “Залаты колас” глыбачане таксама былі сярод лепшых.
Сярэбраныя медалі ў індывідуальных гонках заваявалі настаўніца фізічнай культуры і здароўя СШ № 3 горада Вераніка Гуйда, інструктар-метадыст раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Алена Вязьменава і дырэктар цэнтра Аляксандр Плыгаўка.
У агульнакамандным заліку каманда Глыбоцкага раёна заняла чацвёртае месца.