ГЛЫБОЦКІ РАЙВЫКАНКАМ УЗНАГАРОДЖАНЫ ГРАМАТАЙ УПАЎНАВАЖАНАГА ПА СПРАВАХ РЭЛІГІЙ І НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Колькі за год Глыбоччына сустракае дэлегацый з-за мяжы? Шмат! Едуць да нас з Грузіі, Расіі, Літвы, Латвіі, Германіі, Францыі… І пра гэтыя цёплыя сустрэчы  мы стараемся падрабязна расказаць на старонках нашай газеты.  

DSC_1258

Не радзей вітаюць глыбоцкіх дэлегатаў за мяжой, дзе нашы землякі у сваю чаргу прэзентуюць родны край, горад, раён. Такое цеснае супрацоўніцтва адбываецца дзякуючы планамернай рабоце Глыбоцкага  раённага выканаўчага камітэта.

Нядаўна стала вядома, што плённая дзейнасць нашага раённага кіраўніцтва па наладжванні сувязей з беларускімі дыяспарамі за мяжой ацэнена Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь. Па выніках 2017 года Глыбоцкі райвыканкам сярод шэрагу выканкамаў рэгіёнаў краіны ўзнагароджаны за актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта “Адміністрацыйны рэгіён Беларусі – арганізацыя суайчыннікаў за мяжой”.

Патлумачым, што згаданы праект накіраваны на падтрымку і папулярызацыю мерапрыемстваў па наладжванні кантактаў паміж рэгіёнамі нашай краіны і суседніх дзяржаў. Дзякуючы гэтаму развіваецца ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі, культуры, спорту, інфармацыі, захоўваецца гісторыка-культурная спадчына народаў.  

Мінулы год і сапраўды быў насычаны на падзеі. Глыбоцкім райвыканкамам сумесна з раённым Саветам дэпутатаў праведзены шэраг рабочых сустрэч з дэлегацыямі гарадоў-пабрацімаў з Грузііі, Латвіі, Расіі, Украіны. Установы культуры і мастацтваў актыўна наладжвалі культурныя сувязі. Глыбоччына гасцінна сустракала дудароў з Шатландыі, Чэхіі, Польшчы, Бельгіі, Расіі на І фестывалі дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”, вітала рамеснікаў і калектывы мастацкай самадзейнасці з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Расіі, Ізраіля, Польшчы на Міжнародным свяце “Вішнёвы фестываль”. У рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы “Стварэнне віртуальных падарожжаў па гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёна” прайшла этна-вечарына, удзельнічаць у якой запрасілі харавую капэлу “Спадчына” з Цэнтра беларускай культуры” (г. Даўгаўпілс, Латвія).

Дзякуючы наладжаным культурным сувязям з краінамі-партнёрамі нашы творцы паўдзельнічалі ў замежных конкурсах: прадстаўнікі Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў – у міжнародным конкурсе маадых выканаўцаў на духавых і ударных інструментах “Naujene WIND» (Латвія), узорны ансамбль народнага танца “Радасць”  – у XVI Міжнародным фестывалі-конкурсе  музычнай творчасці “Зямля – наш дом” (Расія), настаўнікі Падсвільскай ДШМ – у ХХ Латвійскім фестывалі народнай музыкі. У чэрвені 2017 года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Лудзенскай мастацкай школай імя Ю. Сойкана і Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школай імя Я. Драздовіча. З дапамогай сваіх яркіх выступленняў наш раён за мяжой прэзентавалі і творчыя калектывы: народны тэатр фальклору “Цярэшка” – у г. Ярцава (Расія), вакальная група “Глыбоцкія дзяўчаты”  – у расійскім Шлісельбургу і ў грузінскім Тэлаві.

Падобныя міжнародныя сяброўскія сустрэчы і новыя знаёмствы працягваюцца і ў 2018 годзе. І як плённае супрацоўніцтва будзе развівацца далей, сачыце за публікацыямі ў газеце.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru