ФК «ГЛЫБОКАЕ» – У ФІНАЛЬНЫМ РАЎНДЗЕ ЧЭМПІЯНАТУ ВОБЛАСЦІ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У мінулую нядзелю праведзены першы тур фінальнага раўнда чэмпіянату вобласці, у якім лепшыя каманды з былой групы “А” сустрэліся з лепшымі з групы “Б”. І нават па адным матчы, нягледзячы на буйное паражэнне нашых землякоў у гасцях, можна сказаць, што сілы сапернікаў у барацьбе за  чэмпіёнства прыкладна роўныя.

football1


ФК “Лепель” на сваім полі згуляў унічыю (1:1) з ФК “Ніва” (Талачын”). ФК “Полацкгаз” прымаў клуб “Детскосельский” (Гарадок), вёў у першым тайме 1:0, але не змог утрымаць пераможны лік. У выніку – нічыя: 1:1. ФК “Газавік” (Віцебск), які першы матч фінальнай групы праводзіў на выездзе, атрымаў перамогу над ФК “Міёры” – 2:1.

А вось ФК  “Глыбокае” ў сустрэчы з клубам “Славянскі Велес-Дзвіна” ўмудрыўся прапусціць у свае вароты 8 мячоў, у адказ не забіўшы ні аднаго. Што гэта было? Наўрад на гэтае пытанне нам змогуць даць пераканаўчы адказ  трэнер нашай каманды і  самі ігракі. Скажам толькі, што на выязны матч ФК “Глыбокае” не сабраў аптымальны склад. Больш таго: у складзе каманды адсутнічаў Якаў Жыгулёўцаў і варатаром мусіў стаць адзін з палявых ігракоў.

Пасля першага тура к лідарам падцягнуліся ФК “Газавік” (Віцебск) і “Славянскі Велес-Дзвіна”, але палажэнне каманд у турнірнай табліцы не змянілася.

ФК “Полацкгаз” – 14 ачкоў, “Детскосельский” (Гарадок) – 13, ФК “Ніва” (Талачын) – 12, ФК “Глыбокае” – 10, ФК “Лепель” – 9, ФК “Газавік” (Віцебск) – 8, “Славянскі Велес-Дзвіна” – 8, ФК “Міёры” – 2 ачкі.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru