“ГЛЫБОКАЕ З ВЫШЫНІ ПТУШЫНАГА ПАЛЁТУ”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Сёлета падчас VI міжнароднага свята “Вішнёвы фестываль” у рамках прэс-канферэнцыі журналістам і шматлікім замежным гасцям прэзентаваўся фотаальбом “Глыбокае з вышыні птушынага палёту”. У гэтай сапраўды ўнікальнай ілюстраванай кнізе, падрыхтаванай дзякуючы намаганням старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Алега Морхата, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і выдадзенай у Беларускім тэлеграфным агенцтве, адлюстравана жыццё шчырых, таленавітых працаўнікоў Глыбоччыны, яе непаўторныя, маляўнічыя краявіды.

DSC_4594

Выданне цудоўнае і заслугоўвае ўвагі шырокай грамадскасці. Аўтарам большасці фотаздымкаў з’яўляецца выдатны фотамастак, вядучы фотакарэспандэнт Беларускага тэлеграфнага агенцтва Аляксандр Хітроў. У фотаальбоме змешчаны таксама фотаздымкі глыбоцкага фотамайстра Івана Касевіча і галоўнага рэдактара нашай газеты Андрэя Панкрата. Радкі тэксту пададзены на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай.

Несумненна, гэтае новае ілюстраванае выданне займае віднае месца ў радзе фоталетапісных крыніц нашага краю і ў Год радзімы стане выдатным падарункам для ўсіх жыхароў нашага раёна. У сваёй прадмове, размешчанай на першых старонках кнігі, старшыня райвыканкама Алег Віктаравіч Морхат, падкрэслівае: “У Год малой радзімы мы з любоўю і пяшчотай гаворым пра сваю невялічкую, але вядомую ў краіне і ў свеце – глыбоцкую зямлю… Толькі тут мы адчуваем сябе шчаслівымі і ў знак удзячнасці дорым роднай зямлі талент, натхнёную працу і ўпрыгожваем яе нашымі поспехамі”.

Фотаальбом  “Глыбокае з вышыні птушынага палёту” выдадзены тыражом у 1000 экзэмпляраў, і яго ўжо набылі многія працоўныя калектывы. Упэўнены, многія з вас, паважаныя чытачы, паспелі перагарнуць усе 103 старонкі, прыгожыя, аздобленыя выдатнымі фотаілюстрацыямі жыцця нашай дарагой малой радзімы, любай сэрцу Глыбоччыны.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru