Да 100-годдзя Камсамола “Без мінулага няма будучага”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

100-лет-КомсомолуПад такой назвай у актавай зале сярэдняй школы №3 г. Глыбокае прайшоў адкрыты маладзёжны дыялог, прысвечаны 100-годдзю Камсамола. (Нагадаю, юбілейная дата з дня нараджэння маладзёжнай арганізацыі адзначаецца 29 кастрычніка). У мерапрыемстве, арганізаваным раённым камітэтам ГА “БРСМ” сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзелам па адукацыі райвыканкама, удзельнічалі старшакласнікі гэтай установы адукацыі. На сустрэчу з імі завіталі прадстаўнікі старэйшага пакалення, камсамольскія лідары, колішні другі сакратар Глыбоцкага райкама ЛКСМБ Аліна Будзько і былы першы сакратар Пётр Нікіцін. У адкрытым дыялогу ўдзельнічалі таксама галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Працук і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Эла Ждановіч. Сімвалічна тое, што мерапрыемства ладзілася 6 верасня, якраз у дзень нараджэння грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Эла Ждановіч нагадала ўсім прысутным пра слаўную, напоўненую гераічнымі старонкамі, гісторыю Камсамола. Ганаровыя госці адкрытага дыялога Аліна Будзько і Пётр Нікіцін дзяліліся ўспамінамі пра камсамольскае юнацтва, пра той час, як рыхтаваліся да ўступлення ў шэрагі ВЛКСМ, з незвычайнай цеплынёй узгадвалі пра хваюючы момант уручэння камсамольскіх білетаў, якія яны і па сённяшні дзень зберагаюць, як самую каштоўную рэліквію. Багата было ўспамінаў і пра работу ў студэнцкіх будаўнічых атрадах, пра працоўныя справы камсамольцаў Глыбоччыны, пра арганізацыю спаборніцтваў, пра шэфскую работу моладзі і пра моцную камсамольскую дружбу. Таццяна Працук павіншавала юнакоў і дзяўчат з днём нараджэння маладзёжнай арганізацыі – ГА “БРСМ”, заклікала іх пранікнуцца ідэямі касамольскага патрыятычнага руху, браць прыклад з людзей, якія з’яўляліся камсамольскімі лідарамі.

Пад бурныя апладысменты ветэраны камсамольскага руху Аліна Будзько і Пётр Нікіцін уручылі білеты члена ГА “БРСМ” новага ўзору старшакласніцам СШ №3 Кацярыне Курдо, Анастасіі Рэйгіс, Паліне Васюковіч і Валерыі Крэміс. А ў заключэнні адкрыьтага дыялога юнакі і дзяўчаты шчыра падзякавалі гасцям за ўдзел у мерапрыемстве і ўручылі ім невялічкія сувеніры і кветкі.

Адкрыты маладзёжны дыялог “Без мінулага няма будучага”, прысвечаны 100-годдзю Камсамола, распачаўся і працягнецца ў іншых установах адукацыі раёна.

А. УСЦІНАЎ.

Фота аўтара.  



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru