Cупрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праверылі на бяспеку гандлёвы цэнтр “Арбіта” ў Глыбокім. Як працуе сістэма бяспекі, шляхі эвакуацыі, уменні, веды і навыкі работнікаў цэнтра – на кантролі былі гэтыя і іншыя пытанні.
Карэспандэнт “ВГ” прысутнічаў на гэтым мерапрыемстве і за некалькі мінут да аб’яўлення вучэбнай трывогі ўзяў інтэрв’ю ў начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіля Завадскага.
—За папярэднія дні мы ўжо адпрацавалі ў горадзе гандлёвыя цэнтры, аб’екты з масавым знаходжаннем людзей, — зазначыў ён. — Так, яны не такія буйныя, як у сталіцы, у абласным цэнтры, але гэта не значыць, што ў іх не трэба праводзіць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы. І сёння правядзём вучэбную эвакуацыю з цэнтра “Арбіта”, каб паназіраць за дзеяннямі персаналу, наведвальнікаў, памагчы, падказаць, прааналізаваць памылкі, каб не дапусціць іх паўтарэння ў далейшым. Пры любой надзвычайнай сітуацыі людзі павінны паводзіць сябе граматна, правільна і тым самым зберагчы жыццё сабе і іншым.
Па легендзе, на першым паверсе гандлёвага цэнтра “Арбіта” пад лесвічнай клеткай узнік пажар, лесвіца абрушылася, яна ўся ў дыме. І прайсці па ёй немагчыма. І калі з першага паверха эвакуацыю можна было правесці праз цэнтральны выхад, то з другога і трэцяга – праз запасны.
У 14.30 прагучаў сігнал пажарнай трывогі: “Увага. Пажарная небяспека. Просім работнікаў і наведвальнікаў пакінуць памяшканне ў адпаведнасці з планам эвакуацыі”. Арганізавана, аператыўна, на працягу некалькіх мінут наведвальнікі і работнікі цэнтра былі эвакуіраваны. Нягледзячы на тое, што трывога была вучэбнай, людзі аднесліся да эвакуацыі з усёй сур’ёзнасцю: трагедыя ў Кемераве да глыбіні душы кранула кожнага і прымусіла задумацца пра многае.
Пасля вучэбнай трывогі Васіль Завадскі правёў інфармацыйна-растлумачальную гутарку з індывідуальнымі прадпрымальнікамі гандлёвага цэнтра “Арбіта”, у ходзе якой прапанаваў асобным з іх расказаць і паказаць, як пры ўзнікненні пажару яны будуць прымяняць пярвічныя сродкі пажаратушэння, напрыклад, вогнетушыцель. Тым, хто карыстаецца смартфонамі, параіў падключыць мабільны дадатак “МЧС Беларуси: помощь рядом”, дзе можна даведацца, што рабіць пры той ці іншай сітуацыі, як аказаць сабе і іншым першую дапамогу. Пры доступе ў Інтэрнэт на мабільнік будуць прыходзіць апавяшчэнні пра набліжэнне навальніцы, моцнага ветру, снегападу, пра галалёд, пра многае іншае, пра тое, як паводзіць сябе, калі заблудзіўся ў лесе, калі гарыць лес, словам, як дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі.
У размове з карэспандэнтам “ВГ” Васіль Завадскі сказаў наступнае:
— Вучэбная эвакуацыя людзей з гандлёвага цэнтра “Арбіта” прайшла арганізавана, зладжана. На ўзроўні спрацавалі ўсе раённыя службы. Асобныя пытанні ёсць, але ў цэлым нашы людзі гатовы справіцца з любой няштатнай сітуацыяй.
Правила поведения в торговом центре при пожаре
Если вы видите дым, пламя, чувствуете запах гари или слышите, что сработала система оповещения, важно осмотреться и установить, началась ли паника.
Если паники еще нет:
– быстро выходите из здания ближайшим ИЗВЕСТНЫМ и ПРОВЕРЕННЫМ вам выходом (центральные выходы из ТЦ, выход через парковку);
– постарайтесь покинуть здание ДО массовой эвакуации людей (у вас есть примерно 5-10 минут после появления первых признаков пожара);
– НИКОГДА не пользуйтесь лифтами (это очевидно);
– ЛУЧШЕ НЕ ПОЛЬЗОВАТЬСЯ лестничными клетками, ДАЖЕ ЭВАКУАЦИОННЫМИ (в большинстве случаев, к сожалению, выход на улицу будет закрыт на ключ, и вы окажетесь в западне, через какое-то время туда все равно хлынет поток людей, и начнется давка, тем более, что лестничная клетка быстро заполняется ядовитыми продуктами горения, шансов выбраться оттуда не будет).
Когда паника началась:
Если вы — здоровый взрослый мужчина, идите смело к основным выходам из ТЦ вместе со всеми (НЕ пользуйтесь лестничными клетками, пока не убедитесь, что они открыты).
Во всех остальных случаях:
– отойдите на любое свободное место подальше от общего движения людей; понаблюдайте за потоком людей, эвакуирующимся по лестничным клеткам. Если большое количество людей смогло пройти внутрь и на ВХОДЕ на лестницу НЕТ ПРОБКИ, значит, она открыта, следуйте за людьми. Если там пробка, значит внутри давка и выход закрыт. Обратите внимание на выходы в зону парковки. Парковка — это другой пожарный отсек, эвакуационные выходы из нее и выезды для машин ведут непосредственно на улицу и не связаны с надземной частью здания. Автомобилем в этом случае лучше не пользоваться, аккуратно идите по тротуару. В самом крайнем случае, если не один вариант вам не подходит, пройдите в ТУАЛЕТ.
– ОБЯЗАТЕЛЬНО на ручке двери при входе в туалетную комнату оставьте любую одежду (куртку, шапку, ботинок). Это СИГНАЛ для пожарных о том, что там есть люди. Откройте воду в умывальниках. Намочите всю возможную одежду и любые свободные вещи. Мокрыми вещами обложите дверь. Главное — заткнуть все щели двери. Постоянно смачивайте вещи водой. Ждите пожарных.
– ОКНА. Окно — самый крайний путь к спасению. Если, конечно, оно не на первом этаже, без решетки и легко открывается. Использовать окно в качестве выхода есть смысл, если:
– вы находитесь не выше третьего этажа здания с высотой потолка до 3 метров, в ТЦ — не выше второго этажа;
– видно, что открыть окно возможно (есть ручки или стоит обычный стеклопакет). Прыгать с высоты более 5 метров очень опасно, но до 9 метров вы, вероятно, повредите ноги, но останетесь в живых. Выше шансов на благополучный прыжок нет.
Как использовать окно, если вы находитесь выше третьего этажа (второго в ТЦ):
– максимально возможное, что можно сделать, при наличии широких оконных откосов — это сесть на него снаружи и ждать помощь. Само по себе это небезопасно, но в ЧС может спасти вас от отравления угарным газом. Если помещение сильно задымлено и отступать некуда, а откоса снаружи нет или он очень узок, высуньтесь в окно, насколько это возможно.
НЕ ОТКРЫВАЙТЕ окно, если в помещении, где вы находитесь, можно дышать. Открытое окно провоцирует тягу, и, скорее всего, место вашего нахождения быстро заполнится дымом и продуктами горения. Также к месту открытых точек пламя тянется быстрее.
Желаем, чтобы эти советы никогда вам не пригодились!