КІЛАМЕТРЫ ГЛЫБОЦКІХ ДАРОГ: АБ ТЫМ, ЯК ПРАЦУЮЦЬ ДАРОЖНЫЯ КАМУНАЛЬНЫЯ СЛУЖБЫ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

На глыбоччыну, нарэшце, прыйшла зіма – з марозам і снегам. Для дзятвы – радасць, а ў дарожных і камунальных службаў клопатаў прыбавілася. Да сюрпрызаў надвор’я службы раёна падрыхтаваліся як мае быць. Снегаўборачная тэхніка уп жкг, дэу-35, дрбу-145 аператыўна ўключылася ў работу.

ДРСУ-145-011

Каля 750 кіламетраў дарог мясцовага значэння абслугоўвае ДРБУ-145. Напрыканцы мінулага тыдня мы звязаліся з дырэктарам ДРБУ-145 Юрыем Бервячонкам, які расказаў, як ідзе ўборка снегу на дарогах раёна:

– Снежнае покрыва на дарогах пакуль невялікае, таму спраў у нас не так многа. Працуем у звычайным рэжыме. 18 студзеня, з самай раніцы на расчыстцы снегу былі задзейнічаны чатыры трактары з лапатамі і чатыры МАЗы, якія пасыпаюць дарогі пясчана-саляной сумессю. Пясчанай сумесі закуплена дастаткова – 5 450 тон, на сённяшні дзень засталося прыкладна 3 700 тон. Калі спатрэбіцца, будзем заказваць яшчэ. Адна брыгада займалася расчысткай снегу на аўтобусных прыпынках. У рэзерве ў нас маецца яшчэ чатыры грэйдары.

Працуе тэхніка і ў горадзе. Расчысткай гарадскіх вуліц займаюцца работнікі УП ЖКГ.

–У суботу і нядзелю снегу, канечне, падсыпала, але сітуацыя не аўральная, вялікіх затораў на дарогах няма, – патлумачыла начальнік участка добраўпарадкавання УП ЖКГ Аляксандра Плыгаўка. – На выхадных на вуліцах горада дзесьці з дзвюх гадзін ночы і да самай раніцы працавалі дзве нашы брыгады. У кожнай брыгадзе – два трактары з лапатамі і адзін МТЗ-320. Пачынаем уборку звычайна з цэнтральных вуліц, пашыраем праезджую частку і абочыны.  Днём некалькі адзінак тэхнікі задзейнічаны ў прыватным сектары. Снег вывозім за межы горада. Кожны дзень дзве машыны пасыпаюць дарогі пясчана-саляной сумессю. Снег становіцца больш рыхлым, і гэта значна спрашчае ўборку.

Па-сапраўднаму зімовае надвор’е значна ўскладняе сітуацыю на дарогах. Толькі за мінулыя выхадныя ў рэспубліцы адбылося 439 дарожна-транспартных здарэнняў. У сувязі з гэтым ДАІ рэкамендуе вадзіцелям выбіраць найменшую хуткасць, не забываць пра  бяспечную дыстанцыю, пазбягаць рэзкіх манёўраў і тармажэнняў. Пешаходы павінны памятаць: на слізкай дарозе аўтамабіль, часам, не можа спыніцца так хутка, як хочацца вадзіцелю, пераходзіць праезджую частку трэба ва ўстаноўленых месцах, а ў цёмны час сутак абавязкова насіць флікеры.

Якія яшчэ сюрпрызы рыхтуе нам зіма – невядома. У найбліжэйшыя дні,  як паведамляюць сіноптыкі, захаваецца звычайнае для студзеня надвор’е. У прагнозах – кароткачасовы снег, мароз і вецер.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru