27 студзеня ў Глыбокім на хакейнай пляцоўцы ў мікрараёне вуліцы Палявой стартуюць спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. За праходжанне на абласны этап будуць змагацца каманды падлеткаў 2002-2003 гадоў нараджэння.А 28 студзеня адбудзецца адкрыццё круглагадовай раённай спартакіяды 2018 года сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый горада і жыхароў тэрыторый сельсаветаў.
У рамках адкрыцця новага спартыўнага сезона пройдуць раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках у раёне набярэжнай возера Бяглец.
І першае, і другое спаборніцтвы пачнуцца а 12 гадзіне.