СУПРАЦОЎНІКІ ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАГА ЦЭНТРА САЦЫЯЛЬНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА РЭАЛІЗУЮЦЬ ПРАЕКТ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Так называецца праект, які рэалізуюць супрацоўнікі тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН). Яго мэта – павысіць якасць паслуг, якія аказвае гэтая сацыяльная ўстанова розным катэгорыям грамадзян.

DSC_7376


Сутнасць праекта заключаецца ў тым, што кожны жыхар горада і раёна можа ў пісьмовай форме задаць пытанні, выказаць любую прапанову, ідэю, просьбу ці заўвагу па тэме сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, і тым самым дапамагчы спецыялістам цэнтра  акцэнтаваць увагу  на  пытаннях, якія хвалююць грамадзян, магчыма, увесці новыя запатрабаваныя віды паслуг і адаптаваць іх да пэўных сацыяльна-ўзроставых груп. Пісьмо можна апусціць у паштовую скрынку, якая знаходзіцца ў фае 1 паверха   адміністрацыйнага  будынка раённага выканаўчага камітэта (вуліца Леніна,42, г. Глыбокае).

—Пры звароце да нас праз “Сацыяльную паштовую скрынку” мы можам адказаць на пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі спецыялістаў. Да прыкладу, якія ўмовы атрымання сацыяльных паслуг на даму? На якія віды дапамогі могуць разлічваць грамадзяне, апынуўшыся ў складанай жыццёвай сітуацыі? Як мы працуем у плане прафілактыкі безнагляднасці непаўналетніх, жорсткіх адносін да пажылых людзей, інвалідаў, дзяцей? – гаворыць загадчык аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН Святлана Волах. – Нашы спецыялісты будуць разглядаць усе звароты, у тым ліку і ананімныя. Па выніках работы загадчыкі аддзяленняў, у чыёй кампетэнцыі будуць пытанні, абавязкова дадуць пісьмовы адказ, калі на канверце будзе ўказаны зваротны  паштовы ці электронны адрас. Прааналізаваўшы прапановы, заўвагі, просьбы, якія паступяць нам праз “сацыяльную паштовую скрынку”, кіраўнік Цэнтра прыме рашэнне аб удасканаленні работы па сацыяльным абслугоўванні грамадзян  па кожным канкрэтным аддзяленні.

Мы запрашаем жыхароў горада і раёна быць больш актыўнымі, без боязі  ўдзельнічаць у арганізаваным пісьмовым дыялогу.  Вынікам нашага цеснага супрацоўніцтва  павінна стаць  яшчэ больш гібкая і эфектыўная работа  ўсіх накірункаў сацыяльнай службы.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru