ЗАВОД АСФАЛЬТАБЕТОННАЙ СУМЕСІ ФІЛІЯЛА “ГЛЫБОКАЕ ДРБУ№145” ВЫРАБІЎ 9 ТЫСЯЧ 500 ТОН ПРАДУКЦЫІ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

На 1 снежня бягучага года завод асфальтабетоннай сумесі філіяла “Глыбокае ДРБУ№145” вырабіў 9 тысяч 500 тон прадукцыі. З іх 1 400 тон на суму 92 тысячы 300 рублёў рэалізавана заказчыкам.

AsphaltPavingRoad-1500x630

Сёлета актыўна праводзіліся работы па ўзнаўленні асфальтабетоннага пакрыцця вуліц у рамках праекта  па каналізаванні горада Глыбокае.  На гэтыя мэты пайшло 3 тысячы 589 тон асфальту. Агульная сума выкананых работ склала 376 тысяч 481 рубель 21 капейку. Быў таксама зроблены рамонт аўтамабільнай дарогі II-2409 “Станулі-Марцэбыліна-аэрадром”, на які затрачана 231  тысяча 805 рублёў 49 капеек дзяржаўных сродкаў. Акрамя гэтага, сёлета ў маі “другое жыццё” атрымала дарога праз Барок. Асфальт пакладзены на адлегласці 3 кіламетры 700 метраў ад АТП-16 да трасы Глыбокае-Шаркаўшчына. На згаданы ўчастак дарогі, які вадзіцелі  стараліся аб’езджаць, пайшло 2 тысячы 120 тон асфальту на суму 230 тысяч рублёў.

—У рамках дзяржаўнай “Праграмы ўзнаўлення дарожнай сеткі” на 2018-2020 гады будзем і далей прыводзіць у парадак дарогі мясцовага значэння, якія стаяць на балансе нашай арганізацыі, — сказаў галоўны інжынер філіяла ДРБУ №145 Пётр Дранькоў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru