НАПРЫКАНЦЫ ЛІСТАПАДА НА КАМБІКОРМАВЫМ ЗАВОДЗЕ АДКРЫТА СПАРТЫЎНАЯ ЗАЛА, ГІСТОРЫЯ РЭКАНСТРУКЦЫІ ЯКОЙ ПАЧАЛАСЯ ЯШЧЭ Ў 2012 ГОДЗЕ: ЧЫРВОНУЮ СТУЖКУ ПЕРАРЭЗАЛІ СТАРШЫНЯ РАЙВЫКАНКАМА АЛЕГ МОРХАТ І ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР ПРАДПРЫЕМСТВА МЕЧЫСЛАЎ МОРХАТ. СЁННЯ Ў ЗАЛЕ МОЖНА ПРАВОДЗІЦЬ РОЗНЫЯ СПАБОРНІЦТВЫ.
Алег Морхат і генеральны дырэктар ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Мечыслаў Морхат. Алег Віктаравіч сказаў цёплыя словы пра кіраўніцтва прадпрыемства, якое вялікую ўвагу ўдзяляе стварэнню належных умоў для працы і адпачынку сваіх работнікаў, прапагандзе здаровага ладу жыцця, а Мечыслаў Віктаравіч за актыўны ўдзел у фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце і грамадскім жыцці прадпрыемства ўручыў узнагароды лепшым спартсменам камбікормавага завода – Андрэю Пахілку, Андрэю Дзікавіцкаму, Вадзіму Трусевічу, Ігару Рагавому, Антону Бейнаровічу, Яўгену Мартыновічу і Паўлу Козелу.

У здаровым целе – здаровы дух. І Андрэй Пахілка, нязменны лідар раёна ў гіравым спорце ў абсалютнай катэгорыі, выступіў з паказальнымі выступленнямі: 24-кілаграмовая гіра ў яго руках лятала, як пушынка, і лоўкасць, сіла, майстэрства спартсмена выклікалі захапленне ва ўсіх, хто прысутнічаў у зале.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Зяваліч у сваім выступленні заўважыла, што ў такой зале можна праводзіць турніры, спартыўныя мерапрыемствы раённага ўзроўню.

На адзін спартыўны аб’ект у Глыбокім стала больш. І гэта здорава! Не толькі работнікі завода, але і бліжэйшых прадпрыемстваў свой вольны час будуць карысна і актыўна праводзіць у цудоўнай зале, у якой можна пагуляць у валейбол, баскетбол, заняцца гіравым спортам, гімнастыкай. І ўмацаваць сваё здароўе, узняць настрой і ўрэшце паверыць у сябе як у фізкультурніка і спартсмена.

2.9650
3.4300
3.7000 

