Таксама чатыры разы ўзыходзілі на п’едэстал гонару выхаванцы аддзялення грэка-рымскай барацьбы Глыбоцкай ДЮСШ (трэнер-педагог Віктар Бартко) на першынстве Віцебскай вобласці сярод юнакоў 2001-2003 гадоў нараджэння.
Пераможцамі сталі Дзмітрый Радзевіч (вагавая катэгорыя да 46 кілаграмаў) і Ілья Альсевіч (63 кг). Бронзавыя медалі – на рахунку Яўгена Шылёнка (54 кг) і Арцёма Нябескага (63 кг).