Чатыры камплекты бронзавых медалёў прывезлі юныя лёгкаатлеты Глыбоцкай ДЮСШ з Маладзечна, дзе праходзіла адкрытае першынство мясцовай дзіцячай юнацкай спартыўнай школы №3.
Пры вострым саперніцтве (а ў гэтых спаборніцтвах удзельнічалі юныя спартсмены з многіх месцаў Беларусі) нашы юныя землякі паказалі высокія вынікі. Кацярына Рацьковіч фінішавала з трэцім часам на дзвюх дыстанцыях – 60 і 200 метраў, а Кірыл Голуб стаў трэцім на 400-метроўцы. Аляксандра Коцікава заняла трэцяе месца ў скачках у даўжыню з разбегу.