ГЛЫБОЦКІ МЯСАКАМБІНАТ: КАН’ЮНКТУРА РЫНКА МЯНЯЕЦЦА

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат” – адно з буйнейшых прадпрыемстваў мясаперапрацоўчай галіны краіны. Работа па традыцыйных тэхналогіях, а таксама ўкараненне новых сучасных тэхналогій дазваляюць камбінату выпускаць якасную прадукцыю, якая карыстаецца попытам у пакупнікоў.

7

—Запуск першай чаргі мясаперапрацоўчага цэха карэнным чынам змяніла работу прадпрыемства. Мы ўстанавілі новае сучаснае абсталяванне, на якім можам атрымліваць увесь асартымент прадукцыі, мы сёння арыентаваны на любую заяўку. І са зменай попыту можам павялічыць аб’ём той ці іншай прадукцыі, — гаворыць намеснік дырэктара прадпрыемства па вытворчасці Алена Яфімава. – На старых плошчах у старым цэху магутнасці былі абмежаваны, і, калі к нам паступалі вялікія заяўкі на прадукцыю к святам – к Новаму году, к Вялікадню, мы не маглі выпусціць той аб’ём, які быў заяўлены, не маглі задаволіць попыт пакупнікоў.  На сённяшні дзень пры наяўнасці сыравіны мы можам выканаць любую заяўку: скажам, не 15 тон каўбасы ў дзень, як звычайна, а 40 тон і больш. На сённяшні дзень мяняецца кан’юнктура рынка, як беларускага, так і расійскага. Больш запатрабаванымі становяцца паўфабрыкаты натуральныя з мяса, у прыватнасці, з ялавічыны. Калі раней у Расію мы экспартавалі мяса ў чацвярцінах – паўтуша дзялілася напалам, — то сёння змяніўся попыт, і Расія купляе паўфабрыкаты ў вакумных упакоўках ахалоджаныя. Дзякуючы таму, што ў нас захавалася абвалачная лінія ў старым цэху і паявілася лінія ў новым, мы можам пры павелічэнні попыту на дадзены від прадукцыі працаваць адразу на дзвюх лініях. Для нас галоўнае – сыравіна. Мы сталі менш залежныя ад абсталявання  і можам арыентавацца на попыт. У рыначнай эканоміцы гэта вельмі важна. Калі раней паўфабрыкаты ахалоджаныя рэалізоўваліся ў нязначнай  колькасці, то цяпер кожны тыдзень мы адпраўляем больш за дзесяць тон, і попыт на іх стабільна расце. Заяўкі ёсць да канца месяца на кожны тыдзень. Хачу сказаць яшчэ вось пра што. Прадукцыя наша вырабляецца з айчыннай сыравіны,  імпартную мы сёння не завозім. Наша сыравінная зона – уся Віцебская вобласць, часткова Мінская.  Якасная айчынная сыравіна дазваляе нам вырабляць якасную прадукцыю, якая карыстаецца попытам у пакупнікоў.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru