ГЛЫБОЦКІ ККЗ: 2017 ГОД – ГОД СТАНАЎЛЕННЯ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

— У Глыбоцкім раёне, і ўвогуле на Віцебшчыне я адпрацаваў год, і хачу сказаць, што земляробства тут аніяк не параўнаеш з іншымі рэгіёнамі, бо працаваць у разы складаней. Гэта маё асабістае ўражанне. Галоўнае ж  тое, што па Указу Прэзідэнта №320 на камбікормавым заводзе ствараецца інтэграцыйная структура, — гаворыць першы намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Сяргей Уклейка. — Гэта будзе марка – “Глыбоцкі камбікормавы завод. Інтэграцыйная структура”  — не толькі на Віцебшчыне, але і ва ўсёй рэспубліцы. У краіне ёсць холдынгі, але такіх шматпрофільных аграпрамысловых комплексаў з перапрацоўкай мяса, малака, зерня, алейнага насення рапсу,  які ствараецца ў Глыбокім, яшчэ няма. Год назад я гаварыў, што 2017 год выніковым не будзе, ад структуры рана яшчэ чакаць буйных поспехаў. Гэты год – год станаўлення.

  З вясны ў структуру пачала паступаць новая тэхніка – больш за 150 адзінак. І ўжо на ўборцы зерневых культур, на уборцы кукурузы тэхніка, у тым ліку і імпартная, выйшла на палі. І механізатары аб’яднання папрацавалі добра. Валавы збор зерня па гаспадарках структуры – 145%, ураджайнасць – 33,9 цэнтнера з гектара (+6,2 цэнтнера да ўзроўню мінулага года). Збор алейнага насення рапсу пры ўраджайнасці 15 цэнтнераў з гектара – 186%. Ёсць прыбаўка па малаку, па вырошчванні буйной рагатай жывёлы, птушкі. За год у сярэднім ад каровы ў гаспадарках аб’яднання плануем атрымаць   4400 кілаграмаў малака.

У гэтым годзе ў рамках інтэграцыйнай структуры будавалі траншэі для кармоў, узвялі 14 прафілакторыяў для маладняку буйной рагатай жывёлы, праводзілі рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў.

 Калі гаварыць непасрэдна пра камбікормавы завод, то вытворчасць прадукцыі за дзесяць месяцаў склала 130% у фактычных цэнах. Камбікорм для свіней – 110%, для буйной рагатай жывёлы – 117%.  Паколькі зерня нарыхтавалі на ўзроўні мінулага года, то недахоп яго адчуваецца. Таму малочнакансервавы камбінат выступіў аператарам, узяў крэдыт і набыў 5 тысяч тон зерня. З першага лістапада на давальніцкай аснове камбінат выпрацоўвае на нашым прадпрыемстве камбікорм і рэалізоўвае яго гаспадаркам. Наступны год у многім стане вызначальным у дзейнасці інтэграцыйнай структуры. І мы зробім усё ад нас магчымае, каб Глыбоцкая інтэграцыйная структура заявіла пра сябе ва ўвесь голас.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru