ГЛЫБАЧАНЕ, ПРАЯВІЦЕ ТАЛЕНТЫ СВАЕ!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Аб’яўлены адкрыты рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года

000028_793306_big

АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСУ – НАЦЫЯНАЛЬНЫ АЛІМПІЙСКІ КАМІТЭТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, МІНІСТЭРСТВА ІНФАРМАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, ФОНД “ДЫРЭКЦЫЯ ІІ ЕЎРАПЕЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ 2019 ГОДА”, НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ ТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ – ПРАПАНУЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ УСІМ ЖАДАЮЧЫМ.

Што патрабуецца? Трэба прапанаваць ідэю талісмана, яго выяву і імя. Талісман павінен адпавядаць агульнай канцэпцыі Еўрагуль-няў-2019 – арганічна спалучаць алімпійскія цырымоніі з традыцый-ным нацыянальным святам “Купалле”, быць лёгкім і зразумелым ба-лельшчыкам і гледачам, а таксама выклікаць станоўчыя асацыяцыі, адпавядаць слогану Bright Year, Bright You (“Яркі год, яркі ты”). Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2017 года на электронную пошту аргані-затара info@mininform.gov.by (у тэме пісьма ўказаць  “Конкурс”). Колькасць заявак ад аднаго ўдзельніка не абмяжоўваецца.

Пераможца і прызёры атрымаюць у падарунак ад арганізатараў  запрашальныя білеты на мерапрыемствы ІІ Еўрапейскіх гульняў, а таксама камплекты парадна-спартыўнай экіпіроўкі нацыянальнай зборнай Беларусі.

Падрабязнасці аб правядзенні конкурсу чытайце на сайтах ра-ённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, Міністэрства інфармацыі, Нацыя-нальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і БелТА.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru