ОБЩЕСТВО

Супрацоўнікі Глыбоцкага РАУС забяспечылі гароднінай пенсіянерку з Глыбокага

Для кожнага чалавека, які доўгі час добрасумленна служыў грамадству, а затым выйшаў на заслужаны адпачынак, вельмі важна ведаць, што пра яго памятаюць у калектыве.


У канцы верасня  людзі ў пагонах па ўсёй рэспубліцы  прымалі актыўны ўдзел у акцыі “Не забыты ў сваім калектыве”, якая  была прымеркавана да Дня пажылых людзей. Яны дапамагалі ветэранам Міністэрства ўнутраных спраў убіраць ураджай з прысядзібных участкаў, нарыхтоўвалі і прывозілі паліва на зіму, аказвалі неабходныя рамонтныя паслугі дамоў і надворных прыбудоў.

Не засталіся ў баку ад добрых спраў і  супрацоўнікі нашага аддзела міліцыі. Напярэдадні гэтай даты мы дапамаглі  глыбачанцы, пенсіянерцы МУС Ніне Іванаўне Рубніковіч  сустрэць зіму з неабходным запасам гародніны. За кошт сродкаў афіцэрскага сходу мы закупілі ўсё неабходнае: бульбу, чырвоныя бурачкі, моркву, капусту і адвезлі на дом Ніне Іванаўне.  Мы з начальнікам райаддзела, палкоўнікам міліцыі Віктарам Васюковічам асабіста суправаджалі груз і перадалі яго  гаспадыні. Прыемна было бачыць  радасць жанчыны, якой мы дапамаглі вырашыць адно з яе гаспадарчых пытанняў.

Share
Published by
Корреспондент
Tags: Милосердие