У школах Глыбоцкага раёна была праведзена адзіная раённая субота, прысвечаная Дню беларускай навукі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Нядаўна ў школах раёна была праведзена адзіная раённая субота, прысвечаная Дню беларускай навукі.

Мерапрыемствы шостага школьнага дня выклікалі вялікую цікавасць у кожнага з удзельнікаў, бо навучэнцы спрабавалі сябе ў розныя ролях: навукоўца, прафесара, карэспандэнта; у розных відах дзейнасці: майстравалі, фантазіравалі, вылучалі ідэі, удзельнічалі ў тэатральных пастаноўках, загадвалі, прыдумлялі і разгадвалі свае і ўжо існуючыя задачы і загадкі, выступалі з дакладамі, а значыць былі паўнавартаснымі арганізатарамі і ўдзельнікамі ўсіх падзей.

У педагогаў атрымалася паказаць дзецям, колькі цікавага ёсць у навакольным свеце, якім захапляльным можа быць пошук адказу на самае простае пытанне, які разнастайны свет навукі і як чакае ён нашых адкрыццяў!



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru