ФК «Глыбокае» вярнуўся ў тройку лідараў

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У дзясятым  туры першынства вобласці па футболе ФК “Глыбокае” на сваім полі прымаў ФК “Шаркоўшчына”, каманду, з якой у першым крузе на выездзе сыграў унічыю. Глыбачане перамаглі з лікам 3:0 і выйшлі на другое месца ў групе “А”. Лепшым іграком матча прызнаны Андрэй Шарабайка.

maxresdefault-(1)


Галы ў нашай камандзе забілі Сяргей Крыкун ( са штрафнога), Яўген Кянько і Арцём Жыгулёўцаў.

Пенальці не рэалізаваў Віталь Стоцік.

 Лік 3:0 уражвае. Зрэшты, ён мог быць у гэтай сустрэчы разгромным: глыбачане стварылі каля варот сапернікаў з дзесяць галявых момантаў, а вось мяч у варотах сапернікаў пабываў толькі тры разы. Працэнт рэалізацыі – вельмі нізкі. І ў гэтым накірунку нашым землякам трэба яшчэ працаваць і працаваць, паколькі настаў час, калі трэба лічыць ачкі. І нават страта аднаго можа стаць ракавым для кожнай каманды, за выключэннем хіба ФК “Полацкгаз” (Полацк), які практычна забяспечыў сабе месца ў фінале. Усё ў тым, што рэальныя шанцы выйсці ў фінал маюць яшчэ чатыры каманды, і адна з іх акажацца лішняй.

Да заканчэння папярэдняга  тура нашым землякам засталося правесці дзве гульні: на выездзе – з ФК “Лепель” і дома – з ФК “Міёры”. І ад гэтых матчаў залежыць вельмі многае. Як мінімум адну сустрэчу трэба выйграваць, а лепш – дзве, паколькі ў фінальную чацвёрку каманды выходзяць з набранымі ачкамі і ў барацьбе за чэмпіёнства прадоўжаць набіраць ачкі  ў сустрэчах з  калектывамі групы “Б”, магчыма,  з моцнымі клубамі з Віцебска, Сянно, Гарадка і Шуміліна, якія на слыху ў аматараў футбола Віцебшчыны.

Прыводжу інфармацыю, як у чарговым туры сыгралі нашы сапернікі па групе: ФК “Полацкгаз” (Полацк) у гасцях з лікам 2:0 нанёс паражэнне ФК “Паставы-ПМЦ”, а ФК “Лепель” на сваім полі абыграў ФК “Міёры”: 3:1.

 Турнірная табліца пасля дзясятага тура выглядае такім чынам. ФК “Полацкгаз” (Полацк) – 20 ачкоў (адна гульня ў запасе), ФК “Глыбокае” – 16 ачкоў, ФК “Міёры” – 15 ачкоў, ФК “Паставы-ПМЦ” – 14 ачкоў. ФК “Лепель” – 10 ачкоў (дзве гульні ў запасе, і, выйграўшы іх, лепяльчане дагоняць нашых землякоў).  І толькі ФК “Шаркоўшчына” з чатырма набранымі ачкамі згубіў усе шанцы прадоўжыць барацьбу за чэмпіёнства.

Не сакрэт, што ФК “Лепель”, з якім прыйдзецца гуляць на выездзе, вельмі моцны клуб. Летась у рашаючай сустрэчы за выхад у фінал ігракі з Лепеля моцна пакрыўдзілі нашых ігракоў, выбіўшы іх з далейшай барацьбы. І сёлета ў першым крузе на глыбоцкім стадыёне паказалі гульню высокага класа. Але мы верым у перамогу любімай каманды!

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru