Паэт з Глыбокага – намінант на атрыманне Нацыянальнай літаратурнай прэміі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Сёлета, 2-3 верасня, Полацк у трэці раз стане сталіцай рэспубліканскага свята, прысвечанага Дню беларускага пісьменства. У старажытным горадзе над Дзвіной, з якім непасрэдна звязаны лёс беларускага першадрукара Францыска Скарыны, нашага вялікага асветніка, які 500 гадоў таму першым выдаў на роднай мове кнігу кніг – Біблію, пройдуць разнастайныя святочныя мерапрыемствы. І адной з самых галоўных святочных падзей мае быць урачыстая цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў васьмі намінацыях.

фотоиллюстрация

Прыемна паведаміць вам, паважаныя чытачы, што ў намінацыі “Паэзія” на атрыманне Нацыянальнай літаратурнай прэміі вылучаны наш зямляк, член саюза пісьменнікаў Беларусі і, што асабліва прыемна, – наш калега, загадчык аграпрамысловага аддзела рэдакцыі “ВГ” Алесь Жыгуноў з кнігай “У храме радасці і смутку”. Разам з ім на атрыманне прэміі ў гэтай намінацыі прэтэндуюць яшчэ дзевяць аўтараў: Анатоль Аўруцін, Ганат Чарказян, Людміла Кебіч, Аляксандр Сяроў, Марыя Кобец, Віктар Рэчыц, Алесь Пісарык, Рагнед Малахоўскі і Таццяна Сівец.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru