Памочнікі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Памочнікі. У гэтыя напружаныя дні ўборкі зерневых культур на дапамогу хлебаробам ААТ “Чарневічы” прыйшлі вучні Чарневіцкай СШ. Працуюць юнакі і дзяўчаты на зернетаку, і, па словах галоўнага агранома гаспадаркі Васіля Старжынскага, за шчырую працу заслугоўваюць самых добрых слоў. 

Школьнікі

—Кіраўніцтва гаспадаркі папрасіла памагчы – школьнікі адгукнуліся, — адзначыла ў размове настаўніца Чарневіцкай СШ Ірына Леанідаўна Ганебная, якая ў дзень, калі мы прыехалі ў гаспадарку, разам са школьнікамі была на зернетаку. – Працуем звеннямі. Усім клопатаў хапае. У першыя дні навялі парадак на таку, цяпер падтрымліваем яго. І памагаем спарадкаваць зерне. Самі бачыце, як старанна працуюць вучні!
Ванславовічы
Хлопцы і дзяўчаты сапраўды завіхаліся ў працы, падаючы зерне на плюшчылку. Адны ўпраўляліся з шуфлямі, другія – з мётламі. Добры настрой, усмешкі, жарты, якімі яны перакідваліся між сабой, сведчылі: настрой у іх не проста добры, а цудоўны настрой.

Аляксей
—Праца ў школе – гэта адно, праца на таку – зусім другое, — па-філасофску разважыў Данііл Максімовіч і дапоўніў:  — Мы і дарослым памагаем, і грошы зарабляем. Не малыя ўжо.

У школе Данііл вучыўся на “васьмёркі” і “дзявяткі” і мае жаданне прадоўжыць вучобу ў вышэйшай навучальнай установе.

Рамана Аніськовіча, які стварыў беларускую версію камп’ютарнай гульні NHL 09, прысвечаную экстралізе, ведаюць многія ў Беларусі. Пра Рамана пісаў і наш “Веснік Глыбоччыны”. У будучым юнак бачыць сябе спартыўным каментатарам, а сёння з ахвотай працуе на зернетаку з сябрамі: будучаму каментатару таксама патрэбна фізічная загартоўка. З маленства знаёмыя з сялянскай працай і  Юля Бельская, Лізавета Капуста, Дар’я Казак, Ілья Бельскі (усе яны – на здымку на першай паласе), многія іншыя вучні Чарневіцкай СШ.

Ужо пасля гутаркі з імі прыгадаў, што пару гадоў таму зноў жа ў час жніва на гэтым жа зернетаку вёў размову з  хлопцамі і дзяўчатамі такога ж узросту, якія таксама шчыравалі на зернетаку. Дапускаю, што сярод іх былі і  Сяргей Шынкевіч ці Міхаіл Ванславовіч, якія сёння разам з бацькамі працуюць на ўборцы зерневых і зернебабовых культур. Так, у ААТ “Чарневічы” на сёлетнім жніве – тры сямейныя экіпажы: Анатоль і Міхаіл Ванславовічы, Іосіф і Сяргей Шынкевічы, Сяргей і Улад Сіняўскія. Значыць, застаюцца хлопцы ў вёсцы, прадаўжаюць справу бацькоў! Як засталіся ў свой час Аляксандр Бортнік, Аляксей Бортнік, якія ў апошнія гады ў раённым спаборніцтве сярод маладых удзельнікаў жніва бяруць прызавыя месцы, іншыя юнакі і дзяўчаты, выпускнікі Чарневіцкай СШ. Значыць, будзе жыць вёска, бо ёсць каму сеяць і ўбіраць хлеб, ёсць каму працаваць на фермах
гаспадаркі.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru