У Глыбокім прайшло раённае свята, прысвечанае Дню дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У Глыбокім прайшло раённае свята, прысвечанае Дню дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Пачалося яно ў Парку Перамогі ля помніка воінам-інтэрнацыналістам. З прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Тарасевіч.

DSC_4225

— Сёння –  дзень мужных самаадданых людзей, свята тых, хто ведае, што такое кодэкс гонару і воінскі абавязак, хто не скараецца перад цяжкасцямі і перашкодамі. Гісторыя паветрана-дэсантных войск – гэта летапіс мужнасці і доблесці афіцэраў і салдат “крылатай пяхоты”, а служба ў паветрана-дэсантных войсках (ПДВ) – ганаровае права і надзвычай адказны  абавязак.  Лепшыя чалавечыя  якасці і прафесійныя навыкі дэсантнікі праяўлялі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выконваючы інтэрнацыянальны доўг у “гарачых кропках”.  Здароўя вам, паважаныя, дабрабыту, чыстай сінявы над галавой, — сказала Таццяна Леанідаўна.

DSC_4265
У сваім выступленні старшыня Глыбоцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Антон Ждановіч успомніў крывавыя афганскія вёрсты, тых, для каго чужая зямля стала апошнім зямным прыстанкам, хто, не баючыся, ступіў у вечнасць і застаўся ў памяці людзей не толькі міратворцам, але і героем.

DSC_4252
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі іх памяць, а затым на шэры “камень памяці” ляглі  чырвоныя кветкі — сімвал працягу жыцця, за якое аддалі жыцці нашы глыбоцкія хлопцы.

DSC_4274
Затым свята перамясцілася на гарадскі стадыён, дзе прайшла культурна-спартыўная праграма. Пачалася яна з выступлення старшыні райсавета дэпутатаў Галіны Унуковіч.

DSC_4277
—Вайсковыя фарміраванні сіл спецыяльных аперацый – эліта нашай арміі, служыць там – гонар, насіць блакітны берэт – вялікая адказнасць. Гвардзейцы ПДВ — прадстаўнікі роду высокамабільных войск хуткага рэагавання, а паветрана-дэсантныя войскі – гэта братства, спаянае вернасцю воінскаму абавязку. Жадаю, каб вам ніколі не прыйшлося стаяць на мяжы жыцця і смерці, каб вы любаваліся мірным блакітам нябёс, былі запатрабаванымі ў грамадстве і любімымі ў сваіх сем’ях, — пажадала Галіна Уладзіміраўна.

DSC_4293
У спаборніцтвах удзельнічалі 6 каманд, прадстаўнікі сілавых арганізацый і ведамстваў: раённага аддзела ўнутраных спраў, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, райаддзела Дэпартамента аховы, ваеннаабавязаных, якія нядаўна праходзілі тэрміновую службу, воінскай часці 5524 і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Патрыёт”. Хлопцы розных узростаў  пераадольвалі бегавую стометроўку,  скакалі ў даўжыню, штурхалі ядро, падымалі гіры, аджымалі штангу ў ляжачым палажэнні, паказвалі моц рук у армрэстлінгу і перацягванні канату.

 
Былі падведзены вынікі спаборнітцтваў, і настаў хвалюючы момант узнагароджання. Цырымонію правялі намеснік начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму Таццяна Зяваліч і дырэктар ФАК, галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксандр Плыгаўка.

У лік пераможцаў трапілі  Ігар Жалткевіч (бег на 100 метраў, штурханне ядра, райаддзел МНС), Мікалай Рагіла (жым штангі лежачы, РА ГА “Патрыёт”),  Аляксандр Бахір (скачкі ў даўжыню) і Андрэй Сырапятка (армрэстлінг і пад’ём гіры, райаддзел Дэпартамента аховы), каманда райаддзела МНС аказалася мацнейшай у перацягванні канату. Ну а лепшымі з лепшых у фінале стала каманда райаддзела Дэпартаметна аховы (1 месца), в/ч 5524 (2 месца), райаддзела міліцыі (3 месца).Яны ўзнагароджаны Граматамі райвыканкама. Падзякі райвыканкама Таццяна Зяваліч уручыла камандам РА ГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, РА ГА “Патрыёт” і  райаддзела МНС.

Паказальныя выступленні падрыхтавалі для прысутных выхаванцы Сяргея Сімановіча, якія займаліся ў секцыі цяжкай атлетыкі і боксу Віцебскай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы  алімпійскага рэзерву прафсаюзаў, вядомыя  сваімі спартыўнымі дасягненнямі. А затым для ўсіх дэсантнікаў гучалі песні ў выкананні Валерыя Мурзіча, Алены Шурпік, Браніслава Грамакоўскага, Паўла Пеляёнка,  Ігара Рамбальскага, Віялеты Пятровіч, Сафіі Спірковіч і Ірыны Калужонак.

Закончылася свята водным “салютам”, які з пажарных машын у гонар ПДВ далі супрацоўнікі райаддзела МНС.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru