Дарогу ад в. Барок да Глыбокага адрамантавалі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Дарогу ад в. Барок да Глыбокага адрамантавалі. Яна гучыць у душы тых вадзіцеляў, якія цяпер без усялякіх праблем, з вецярком едуць па новай асфальтаванай дарозе, што бяжыць праз Барок.

DSC_3661

Планы заасфальтаваць яе  ў ДЭУ-145 былі з пачатку года, а калі выдзелілі з абласнога бюджэту фінансаванне 250 тысяч рублёў, рэальнасць наблізілася. Пасля 9 мая работнікі ДЭУ-145 пачалі асфальтаваць згаданы аварыйны ўчастак, і ўжо ў сярэдзіне чэрвеня новая стужка асфальтаванай дарогі праз Барок парадавала і сваіх, і заезджых вадзіцеляў.

—Мы заасфальтавалі 3 кіламетры 700 метраў дарогі, пачынаючы ад трасы Глыбокае-Мярэцкія ў бок вуліцы Чырвонаармейскай. На гэты ўчастак пайшло 2 тысячы 120 тон асфальту і 230 тысяч беларускіх рублёў, — гаворыць  дырэктар ДЭУ-145 Юрый Бервячонак. — У рамках дзяржаўнай “Праграмы ўзнаўлення дарожнай сеткі”, якая распрацоўваецца на 2018-2020 гады, будзем і далей рамантаваць і  прыводзіць  у парадак дарогі мясцовага значэння. У даволі няпростых эканамічных умовах стараемся зарабляць, актыўна працуем у рамках праграмы каналізавання, аднаўляем раней перакапаныя ўчасткі дарог. Працуе і наш асфальтавы завод, тона асфальту каштуе 100 рублёў. Асноўнымі пакупнікамі яго прадукцыі з’яўляецца жыллёва-камунальная гаспадарка, заказы робяць і прадпрыемствы, і гаспадары-прыватнікі. Ведаем, што да нас цяпер прыязджае шмат турыстаў з блізкага і далёкага замежжа, а таму стараемся трымаць марку: абкошваем прыдарожныя палосы, грэйдзіруем, падсыпаем, робім ямачны рамонт на выдзеленыя сродкі.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru