Як зберагчы на Зямлі чалавека?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

DSC_0473 

Як зберагчы на Зямлі чалавека? Гэтую актуальную праблему ўзнялі ўдзельнікі раённай акцыі ”Вобраз жыцця – толькі здаровы!”, якая прайшла 26 чэрвеня на Центральной плошчы горада. Дата сустрэчы арганізатарамі абрана не выпадкова – ва ўсім свеце на календары  пазначаны як Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.

– У першу чаргу, асноўнай прычынай наркаманіі сярод падлеткаў з’яўляецца звычайныя сум і гультайства. І галоўную ролю тут іграе не фінансавы дабрабыт  сям’і. Проста з ранняга ўзросту дзецям не расказалі пра перавагі спорту, мастацтва, інтэлектуальных ці стваральных заняткаў. Калі не вучыць дзіця добраму, то ён акажацца пустым сасудам і будзе напаўняцца тым, што лягчэй за ўсё, – злом, – такія словы былі змешчаны на памятцы, падрыхтаванай супрацоўнікамі Глыбоцкай раённай бальніцы, якія разам з работнікамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выйшлі на Цэнтральную плошчу з тэматычнымі буклетамі, лістоўкамі.  

У рамках акцыі работнікі культуры раёна разам са сваім аматарскімі калектывамі падрыхтавалі цудоўную канцэртную праграму. Шчыра прызнаемся, што ў будні дзень гледачоў на Цэнтральнай плошчы сабралася не шмат, . Але ж галоўнае, што дзеці, юнакі і дзяўчаты, якія рыхтаваліся да мерапрыемства, пра шкодныя звычкі – курэнне, наркотыкі – нават і не думалі. Усе яны бегалі на рэпетыцыі, рыхтавалі касцюмы, плакаты. Мажарэткі узорнага ансамбля барабаншчыц “Віват” і харэаграфічная група “Чупа-чупсы” Глыбоцкага ГДК рэпеціравалі танцы. Кацярына Раманчук, Віялета Пятровіч, Любоў Закрэўская (Глыбоцкі ГДК), Кацярына Арцімовіч, Святлана Глушонак (Галубіцкі цэнтр культуры), Алена Мулярэвіч (Псуеўскі СДК), хлопцы з Падсвільскага ГДК займаліся вакалам – сваёй любімай справай, як і іншыя ўдзельнікі акцыі, рыхтуючыся да канцэрта.

DSC_0413

З галоўнай сцэны горада да жыцця без шкодных звычак заклікалі прысутных кранальным вершам Ганна Баран з Мнюцкага СДК, прыпеўкамі – хлопцы і дзяўчаты з Запрудскага Дома фальклору, тэматычнымі  інсцэніроўкамі, музычна-харэаграфічнымі кампазіцыямі – дарослыя і юныя выступоўцы з Прошкава, Чарневіч, Азярцоў, Падсвілля. З Дзеркаўшчынскага ЦК нават прыехала маладзёжная  агітбрыгада “Трубадуры здароўя”. Усе яны – за здаровы лад жыцця! Танцамі «зажгли» гледачоў чэрлідары з першай гарадской школы.

DSC_0417

У знак вернасці свайму ўласнаму здароўю юныя артысты ўсе разам  пусцілі ў неба рознакаляровыя шары, як сімвал жыцця, яркага, актыўнага, у якім няма месца наркотыкам!

DSC_0379 DSC_0614 DSC_0604 DSC_0600 DSC_0577 DSC_0562 DSC_0561 DSC_0553 DSC_0552 DSC_0541 DSC_0528 DSC_0522 DSC_0513 DSC_0505 DSC_0462 DSC_0454 DSC_0442 DSC_0434 DSC_0433 DSC_0419 DSC_0427 DSC_0420

 

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru