У Глыбоцкім Доме рамёстваў гасцюе выстава полацкага майстра Алены Шушарт “Па сцежках народнага календара”.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...
Выставка
Узорная скарбонка.

У Глыбоцкім Доме рамёстваў гасцюе выстава полацкага майстра Алены Шушарт “Па сцежках народнага календара”.

Чаму такая назва? Адкажаце адразу, калі заглянеце ў выставачную залу і разгледзіце выцінанкі. “Каляды”, “Грамніцы”, “Вялікдзень”, “Радаўніца”, “Купалле”… – 12 дзён з народнага календара беларусаў. Сюжэты – відавочныя, але для тых, хто ў беларускім фальклоры не ас, майстар падрыхтавала своеасаблівы дапаможнік. Возьмем, напрыклад, адзін з яе “лісточкаў” народнага календара – “9 кастрычніка. Іван Шаптун”. Аказваецца, у гэты дзень свацці дамаўляліся з хлопцамі-жаніхамі пра час засылання сватоў. Дзяўчаты ў гэты час Вялікай вясельніцы варажылі на замужжа: збіралі у фартух апалае лісце і вытрасалі з падолу – куды вецер панясе лісточкі, туды і замуж пойдзе.

Выставка
Адзін з лісточкаў календара.

 Выцінанку Алена Шушарт асвоіла самастойна, вывучыўшы арнаменты і сімволіку беларусаў, якая выкарыстоўвалася з даўніх часоў у ткацтве і вышыўцы.

Выставка
Фіранка па матывах маляванкі.

– Алена – майстар па перадачы кампазіцыі. На маленькім фармаце паперы яна так зразумела, сімвалічна паказала святочныя дні беларусаў, – ахарактарызавала калегу загадчык Глыбоцкага Дома рамёстваў Святлана Скавырка. – Яна і нам падарунак зрабіла. Паглядзіце, якія фіранкі выразала з паперы.
Дарэчы, сюжэт адной з фіранак (яны ўжо ўпрыгожваюць вокны экспазіцыйнай залы) і дзве выцінанкі выкананы па матывах маляваных дываноў.  Думаеце, выпадкова? Не. Нашы глыбоцкія маляванкі натхнілі – нядаўна, у красавіку, яны гасцявалі ў Полацку.
 Загляніце ў Дом рамёстваў абавязкова – каляровыя выцінанкі Алены Шушарт вам шмат раскажуць пра багатую культурную спадчыну нашых продкаў.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru