Семінар: абмеркаваны надзённыя пытанні продажу зямельных участкаў

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

На пачатку гэтага тыдня ў Глыбокім  праходзіў семінар па пытанні продажу зямельных участкаў у прыватную ўласнасць, арганізатарамі якога сталі Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў і землеўпарадкавальная служба Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

участок

Адна з важнейшых мэт гэтага семінара – актывізацыя работы ўсіх задзейнічаных суб’ектаў па выкананні пастановы прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 студзеня гэтага года №6 “Аб выкананні рашэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 31 сакавіка 2016 года “Аб мерах па прыцягненні ў мясцовыя бюджэты дадатковых грашовых сродкаў”.

У семінары прымалі ўдзел старшыні раённых Саветаў дэпутатаў, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, начальнікі землеўпарадкавальных службаў раённых выканаўчых камітэтаў, а таксама галоўныя рэдактары, прадстаўнікі рэдакцый газет Браслаўскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Міёрскага, Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. У цэнтры ўвагі такой шырокай і зацікаўленай аўдыторыі знаходзіліся надзённыя пытанні, якія датычацца продажу зямельных участкаў у прыватную ўласнасць. Падчас семінару дэталёва адпрацоўваліся важнейшыя рабочыя этапы, звязаныя з рэалізацыяй зямельных участкаў. Асобны акцэнт быў зроблены на рэкламу з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і інтэрнэт-рэсурсаў.

Адкрыў семінар намеснік начальніка землеўпарадкавальнай службы аблвыканкама Міхаіл Гузікаў. Ён прааналізаваў работу па дадзеным накірунку землеўпарадкавальных службаў раёнаў Віцебскай вобласці за 2016 год, акрэсліў важнейшыя аспекты, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу ў гэтым годзе. Вопытам работы па продажы зямельных участкаў падзяліўся начальнік землеўпарадкавальнай службы Віцебскага райвыканкама Сяргей Дзмітрыеў. Аб арганізацыі работы па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць і продажы права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў расказалі дырэктар ККУП “Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу” Ірына Макаранка і начальнік аддзела па рабоце з нерухомасцю і аўкцыённай дзейнасцю гэтага ж цэнтра Алеся Аксёнава. Аб фарміраванні зямельных участкаў для правядзення  аўкцыёнаў з выкарыстаннем геапартала зямельна-інфармацыйнай сістэмы (ЗІС) Рэспублікі Беларусь гаварыў начальнік сектара аддзела геаінфармацыйных тэхналогій УП “Праектны інстытут Віцебскгіпразем” Сяргей Сарокін.     

Падчас семінару для суб’ектаў, якія задзейнічаны ў рабоце па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць, выпрацаваны канкрэтныя рэкамендацыі па ўдасканаленні работы. Вынікі семінару падвялі старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч і намеснік начальніка землеўпарадкавальнай службы аблвыканкама Міхаіл Гузікаў.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru