Галоўнае – бачыць перспектыву

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Не так даўно ў раённым Савеце дэпутатаў праходзіла традыцыйная нарада, на якой былі падведзены вынікі работы сельскіх Саветаў дэпутатаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў за 2016 год і вызначаны першаступовыя задачы на год 2017-ы.

концепт

У рабоце нарады прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Віктаравіч Морхат. Аб важнай ролі, якую адыгрываюць у жыцці грамадства органы мясцовага кіравання і самакіравання, аб тым, што зроблена і што належыць зрабіць на тэрыторыях сельсаветаў, гаварыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Уладзіміраўна Унуковіч.

Падчас пасяджэння ішла зацікаўленая размова літаральна па ўсіх надзённых пытаннях жыццядзейнасці сельскіх жыхароў. Актуалізвалася дэмаграфічная сітуацыя літаральна па кожнай сельскай адміністрацыйнай тэрыторыі, аналізаваўся стан спраў па правядзенні добраўпарадкавання населеных пунктаў, па зносе старых нежылых дамоў, аварыйных дрэў, доглядзе вясковых могілак, па актывізацыі работы, звязанай з развіццём прыватных падсобных гаспадарак, закупам лішкаў малака з вясковых падвор’яў і кантрактацыяй маладняку буйной рагатай жывёлы. Адзначалася, што ў большасці выпадкаў да вырашэння праблемных пытанняў неабходна далучаць дэпутацкі, сельскі актыў і непасрэдна саміх жыхароў вёсак. Таксама акцэнтавалася ўвага на арганізацыі падворнага абходу грамадзян і вывучэнні стану спраў па супрацьпажарнай бяспецы, выяўленні праблемных сем’яў, прыняцці мер уздзеяння ў адносінах да грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і г. д..

      На пасяджэнні “круглага стала” абмяркоўваліся найбольш праблемныя пытанні. Не былі абыдзены увагай пытанні забеспячэння вясковых жыхароў чыстай пітной вадой, правядзення аптымізацыі аб’ектаў сацыяльнай сферы, у прыватнасці, аддзяленняў паштовай сувязі, устаноў адукацыі. Значная ўвага ўдзялялася выпрацоўцы аптымальных варыянтаў арганізацыі вулічнага асвятлення. Абмяркоўвалася і, бадай што, самая балючая праблема, звязаная з рамонтам унутрыраённых дарог. Гаварылася таксама пра пошук новых форм работы па актывізацыі сельскіх жыхароў да вядзення ўласных падсобных гаспадарак. Былі таксама вынесены на абмеркаванне планы правядзення святаў вёсак у 2017 годзе.

Галоўнае бачыць перспектыву і шукаць аптымальныя шляхі вырашэння ўзнікаючых праблем — такім быў агульны лейтматыў гэтай вялікай размовы. Па выніках нарады быў выпрацаваны пратакол даручэнняў шэрагу раённых службаў.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru