Суботнік у Чарневічах

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У лютым бягучага года па ініцыятыве старшыні райвыканкама Алега Морхата быў аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку ў малых населеных пунктах раёна.

Суботнік у Чарневічах

Раённая газета пабывала ў многіх месцах глыбоцкай глыбінкі і правяла апытанне па ўзнятай тэме. Жыхары розных узростаў, роду дзейнасці, прафесій аднагалосна падтрымалі ініцыятыву кіраўніка раёна і пацвердзілі сваё жаданне займацца добраўпарадкаваннем вёсак. Доказам таго, што гэтае жаданне было не толькі на словах, але і на справе, стаў суботнік, які прайшоў у Чарневічах.

6
Жыхары Чарневічаў і Замхава адгукнуліся на прапанову старшыні Празароцкага сельвыканкама Інесы Іванаўны Міхайлоўскай і дружна выйшлі на суботнік … у нядзелю 19 лютага.

4
—Працоўны “дэсант” узначалілі старэйшыны гэтых вёсак Беніта Іванаўна Александровіч і Валянціна Антонаўна Арэхава. Сабраліся мужчыны з бензапіламі і сякерамі, вучні Чарневіцкай школы і настаўнікі на чале з дырэктарам Аляксандрам Пяткевічам, работнікі сельскай гаспадаркі, культуры і медыцыны, сацыяльнай сферы, з ахвотай далучыліся працаздольныя пенсіянеры – усяго 45 чалавек. Усе дружна разам узяліся за працу. Шчыравалі з аптымізмам, жартавалі, цешыліся зробленым. За некалькі гадзін працы пачысцела і пасвятлела ў вёсцы Багушэвічы. Высякалі хмызняк і невялікія дрэвы, тут жа іх распілоўвалі, раскідвалі па кучах – куды што, каб затым зручней і хутчэй было звозіць і выкарыстоўваць па прызначэнні.

3

Вучаніца 7 класа Чарневіцкай школы Яна Пратасевіч была на суботніку разам з бацькамі. І хоць дзяўчынка пакуль яшчэ школьніца, а не эканаміст, яна добра разумее, што нарыхтаваныя дровы, якія пойдуць на ацяпленне школы, сэканомяць не адзін дзяржаўны рубель і яго можна будзе накіраваць на іншыя важныя сацыяльныя патрэбы. А калі справа прыносіць карысць, значыць, яе трэба рабіць і ўдзельнічаць у добраўпарадкаванні павінна як мага больш вяскоўцаў, — пераканана дзяўчынка.

2
— Мы задаволены, што так плённа папрацавалі і вырашылі, што гэты суботнік – не апошні. У выхадныя дні будзем збірацца і ачышчаць вёскі ад хмызняку і старых нежылых будынкаў, — сказаў Аляксей Пратасевіч.

1
Спадзяёмся, што гэты станоўчы прыклад пярэймуць і жыхары іншых вёсак Глыбоччыны і, узяўшыся за пілы і сякеры, навядуць парадак у кожным жылым куточку.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru