У апошнюю пятніцу кастрычніка ў Глыбоцкім гарадскім Доме культуры, па ініцыятыве старшыні райвыканкама Алега Морхата, з нагоды прафесійнага свята ўшаноўвалі лепшых вадзіцеляў дзяржаўных і прыватных аўтатранспартных прадпрыемстваў і работнікаў дарожна-эксплуатацыйных службаў.
Мерапрыемства пачалося з відэафільма, у якім былі і кадры гістарычнай хронікі, і дзень сённяшні транспартна-дарожнай галіны. Затым з прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Малатоўнік.
—Ваша праца патрэбна грамадству, бо яна скіравана на вырашэнне многіх гаспадарчых праблем і задач сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Дзякую вам за вернасць прафесіі, старанне, за тыя вынікі, якімі можаце ганарыцца і якія працуюць на ваш і на наш агульны дабрабыт. Няхай у жыцці вам спадарожнічае ўдача, не падводзіць здароўе, а дарожныя вёрсты будуць бяспечнымі, – сказала Таццяна Леанідаўна.
Падчас урачыстай цырымоніі Таццяна Малатоўнік, дырэктар філіяла ДРБУ-145 Юрый Бервячонак і галоўны інжынер філіяла АТП-16 Уладзімір Няміра ўручылі лепшым работнікам заслужаныя ўзнагароды.
Нагрудны знак Міністэрства транспарту і камунікацый “За работу без аварый” 1-й ступені атрымаў Валерый Узлоўскі, 2-й ступені – Сяргей Юргель;
Ганаровую грамату ААТ “Віцебскаблаўтатранс” – Дзяніс Лаўрыновіч і Віктар Каснікоўскі (філіял АТП-16); Ганаровыя граматы РУП “Віцебскаўтадор” – Дзмітрый Каратаеў і Віктар Гарлуковіч, Падзяку РУП “Віцебскаўтадор” – Мікалай Гарадзецкі (філіял ДЭУ-35);
Ганаровае званне “Ветэран працы” КУП “Віцебскаблдарбуд” – Юрый Сяргеенкаў, Ганаровую грамату КУП “Віцебскаблдарбуд” – Юрый Алянцэвіч, Падзяку КУП “Віцебскаблдарбуд” –Анатоль Дарашчонак (філіял ДРБУ-145);
Грамату Глыбоцкага райвыканкама – Часлаў Чарапкоўскі з філіяла АТП-16;
Падзякі старшыні Глыбоцкага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства – вадзіцелі-міжнароднікі прыватных прадпрыемстваў “ХолТранс” і “Тэрматранс” Аляксандр Круглы, Расціслаў Дайлідзёнак, Уладзімір Рыжы, Міхаіл Кухта, Аляксандр Ціхановіч, а таксама Сяргей Фядотаў і Вячаслаў Протас, якія атрымаюць узнагароды, вярнуўшыся з рэйсаў.
Ганаровымі граматамі філіяла АТП-16 былі ўзнагароджаны Васіль Шарко, Генадзь Рысік, Уладзімір Блажэвіч (участак г.п. Шаркоўшчына), Мікалай Плескачэўскі;
кандуктар Марына Прыходзька, касіры білетныя Вольга Пракапенка з Глыбокага і Ілона Чарняўская з Шаркоўшчыны, слесар па рамонце аўтамабіляў Віктар Баран, механік кантрольна-тэхнічнага пункта Уладзімір Яцкевіч;
Ганаровымі граматамі філіяла ДРБУ-145 – Сяргей Каснікоўскі, Дзяніс Даргель, Пётр Гуйда, Анатоль Махальскі.
Шчырыя словы пажаданняў вядучыя Марыя Рабіза і Павел Пеляёнак адрасавалі ветэранам транспартна-дарожнай галіны, якія шмат гадоў верна служылі сваёй прафесіі і сваёй стараннай працай заслужылі павагу і гонар.
Не засталася ў дзень свята ў баку і моладзь раёна. У кастрычніку члены Маладзёжнай палаты, створанай пры раённым Савеце дэпутатаў, правялі акцыю. У яе рамках вучні школ Глыбоччыны пісалі пісьмы вадзіцелям, у якіх звярталі ўвагу на бяспеку дарожнага руху і ўзаемнай ветлівасці вадзіцеляў і пешаходаў на дарогах.
Пісьмы-звароты вучаніц Соф’і Мароз з Падсвільскай СШ і Кацярыны Адамовіч з Галубіцкай БШ агучылі са сцэны члены Маладзёжнай палаты Вераніка Адамовіч з раённай гімназіі і Паліна Салавей з СШ№2.
Салісты Кацярына Глябкоўская, Ігар Рамбальскі, Дзмітрый Грак, Тамара Калантай, Браніслаў Грамакоўскі, Павел Пеляёнак, Юрый Сіняўскі, Найля Валіева, Сяргей Герасімаў, Юлія Пяткевіч; удзельнікі народнага тэатра мініяцюр “Шпілька” Глыбоцкага ГДК Марыя Рабіза, Тамара Высоцкая, Міхаіл Бузо, Дзмітрый Крывёнак, Ірына Леановіч, Андрэй Ермалаеў, Анатоль Гігола, а таксама мажарэткі ўзорнага ансамбля барабаншчыц “Віват” і ўдзельніцы ўзорнага ансамбля “ВераНіка” ўручылі прысутным музычныя, гумарыстычныя і танцавальныя падарункі. А ўсе разам яны пажадалі вадзіцелям і дарожнікам, у гонар якіх напісана столькі песень і вершаў, каб на жыццёвых і аўтамабільных дарогах яны не мелі ніякіх перашкод.
—Едзьце да свайго шчасця, прыпаркоўвайцеся ля свайго кахання; няхай дарогі вашага лёсу вядуць вас да запаветнай мары і заўсёды гарыць зялёнае святло ўдачы!