Вучань СШ №2 г. Глыбокае Арцём Пяткевіч трэніруецца ў конна-спартыўным клубе “Амазонкі” ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат”.
Мае шмат узнагарод, заваяваных на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.
Па перакананні трэнера Уладзіміра Мікалаевіча Букаты, юнака чакае бліскучае будучае. Арцём у верасні выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту, калі яму яшчэ не было і 14 гадоў (дарэчы, адзначыў ён свой чатырнаццаты дзень нараджэння у мінулую суботу, 22 кастрычніка.
Віншуем Арцёма з прысваеннем высокага спартыўнага звання і жадаем яму дасягнуць новых вяршынь!
Падрабязней пра таленавітага глыбоцкага спартсмена чытайце ў друкаванай версіі нашай газеты.