Суботняй раніцай, 22 кастрычніка, у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім сабралася шмат людзей з розных куточкаў Віцебшчыны – удзельнікаў акцыі “Мы разам!”, якую па традыцыі пры мясцовай парафіі праводзіць дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас”.
Пасля супольнай малітвы людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі, апекуны, сацыяльныя работнікі з Глыбокага, Лепеля, Пастаў, Ушач, Шаркаўшчыны, Міёр, Браслава, вёсак Петрунова (Глыбоцкі раён) і Луначарскае (Верхнядзвінскі раён) прайшліся разам да Глыбоцкага гарадскога Дома культуры, дзе іх чакалі прыемныя сюрпрызы.