—Раман – увесь у спорце, — гаворыць пра яго родны дзядзька Віктар Рамашка. – Цікавіцца самымі рознымі відамі спорту, найбольш — хакеем і футболам. Пра што б ні гаварылі з ім, ён пераводзіць размову на спартыўную тэму.Раман – позняе дзіця ў сям’і Валянціны Генрыхаўны і Аляксандра Станіслававіча Аніськовічаў, якія жывуць у вёсцы Замхава. Калі ў футбол ён пагуляць можа, то з хакеем нашмат складаней. Любоў к хакею і натхніла юнака на стварэнне новай мадыфікацыі чэмпіянату Беларусі.
Раман Аніськовіч днямі пабываў ў Мінску у Федэрацыі хакея Беларусі, дзе яго цёпла сустрэлі і паабяцалі падтрымаць ягоную ініцыятыву і аказаць усебаковае садзейнічанне па стварэнні чарговай мадыфікацыі гульні.