З’езд адбыўся 14 кастрычніка 2016 года ў дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі.
Удзел у ім прынялі 110 дэлегатаў з Саюзаў пісьменнікаў Расіі і Беларусі. Вялі з’езд сустаршыні Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Валерый Ганічаў (Расія) і Мікалай Чаргінец (Беларусь).
Прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам з’езда накіравалі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка (прывітанне зачытаў намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі) і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
На пісьменніцкім форуме разгледжаны шэраг пытанняў. Праблема з праблем сёння, як падкрэслівалася на з’ездзе, у тым, што ў грамадстве падае інтарэс да кнігі. Для таго, каб вярнуць гэты інтарэс, патрабуюцца высілкі ўсяго грамадства, дзяржавы, школы, сям’і і пісьменнікаў. Мы павінны ярнуць кнігу на п’едэстал, узвесці яе ў ранг культурнай каштоўнасці. Чалавек павінен адчуць інтэлектуальны, духоўны дыскамфорт ад таго, што ён абыякавы да літаратурнага багацця свайго народа.
Падрабязней – у друкаваным варыянце газеты “Веснік Глыбоччыны”.
Фота Алеся Жыгунова.