У якія краіны выходзяць замуж глыбачанкі?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (4 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Вяселле – адзін з самых прыемных момантаў жыцця двух людзей, якія сустрэліся, пакахалі і вырашылі стаць мужам і жонкай.

2700087_svadba

І зусім не важна, хто ваш будучы спадарожнік жыцця: зямляк-беларус, паляк, расіянін ці латыш, якую ён мае прафесію, дзе жыве – галоўнае, каб пачуцці былі шчырымі, а жаданне клапаціцца адзін пра аднаго і імкнуцца да гармоніі і шчасця ў шлюбе – узаемным.

Па словах начальніка аддзела запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) райвыканкама Таццяны Баранавай, з 2011 года да цяперашняга часу, у Глыбоцкім ЗАГСе свае адносіны зарэгістравала 61 маладая камбінаваная, глыбоцка-замежная пара. З агульнай колькасці тых, хто ўступіў у шлюб, з замежжа было 27 нявест і 34 – жаніхі.

Часцей за ўсё, нявесты з Расіі застаюцца жыць у Глыбокім, а жыхаркі нашага раёна едуць па месцы жыхарства мужоў – так што сустрэць глыбачанак можна ў краінах былога Савецкага Саюза, блізкага і далёкага замежжа: Расія, Украіна, Літва, Латвія, Эстонія, Арменія, Азербайджан, Кыргыстан, Малдова, Туркменістан, Аўстрыя, Велікабрытанія, Ліван.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru