За 9 месяцаў гэтага года мацярынскі капітал празначаны 52 матулям-глыбачанкам

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2014 года № 572 “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, што выхоўваюць дзяцей” уступіў у сілу з 1 студзеня 2015 года.

mama

—Фактычна, ён стаў фінансавым стартам і выдатнай сацыяльнай гарантыяй для шматдзетных сем’яў, якія нарадзілі летась трэцяе дзіця. У мінулым годзе мацярынскі капітал, які складае 10 тысяч долараў ЗША (190 мільёнаў старых рублёў) быў прызначаны 45 матулям. Сёлета за 9 месяцаў дзяржаўная дапамога налічана яшчэ 52 жанчынам, — гаворыць намеснік начальніка, начальнік аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Анжэла Дырко. – Грошы будуць ляжаць у банках на дэпазітных рахунках. Калі дзецям споўніцца 18 гадоў, бацькі за сродкі мацярынскага капітала, выдзеленыя дзяржавай, змогуць аплочваць іх вучобу, пакупку жылля – скарыстоўваць з найбольшай выгодай. Мацярынскі капітал – нядрэнны стымул для павелічэння нараджальнасці і стабілізацыі праблемы дэмаграфічнай бяспекі.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru