14 кастрычніка, у Дзень маці, кветкі, падарункі і віншаванні прымалі ўсе матулі Глыбоччыны.
Ім прысвячалася святочная канцэртная праграма, што прайшла ў зале гарадскога Дома культуры і сабрала разам жанчын розных узростаў і прафесій, якім пашчасціла стаць мамай.
Падчас святочнай урачыстасці матуль віншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама Іосіф Пачкоўскі, протаіерэй Міхаіл Ізаітка і пробашч парафіі касцёла святой Тройцы ў Глыбокім ксёндз Мікалай Ціхановіч.
Узнагароды і падарункі атрымалі ў гэты святочны дзень шматдзетныя матулі, якія нарадзілі і выхоўваюць траіх і чацвярых дзяцей.
На мерапрыемствы былі падведзены вынікі раённага конкурсу “Я малюю маму”, арганізаванага раённым аб’яднаннем прафсаюзаў.
Больш падрабязна чытайце ў друкаваным варыянце газеты “Веснік Глыбоччыны”.

2.8450
3.3000
3.7300 

(5 оценок, среднее: 4,20 из 5)

















