«Жыве паўсюдна прыгажосць”. Выстава карцін пад такой назвай урачыста адкрылася ў гарадскім Цэнтры культуры напярэдадні Дня Маці.
Яе аўтар, глыбачанка Жанна Канапелька, прысвяціла свае работы маці Галіне Рыгораўне Свілёнак і ўсім жанчынам, якія госяць ганаровае званне матуляў.
Дапамагла ў арганізацыі выставы старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Людміла Чэбан, а ў правядзенні прэзентацыі – кіраўнік клуба народнай творчасці “Крыніца” Святлана Кавальчук.
На мерапрыемстве выступілі юная саксафаністка Эвеліна Шуран, кампазітар і спявачка Ганна Шакола, родныя Жанны і сама аўтар, якая расказала пра сваё захапленне, пра любімыя работы і пра планы на будучае.