Віншаванне да Дня маці

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c%d0%bc%d0%b0%d1%82%d0%b5%d1%80%d0%b8Паважаныя жанчыны! Дарагія матулі!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды самага светлага свята – Дня маці!

Гэта свята, напоўненае пяшчотай, любоўю і самымі цёплымі і шчырымі эмоцыямі і пачуццямі.

Мама – гэта самае святое, што ёсць у кожнага чалавека. Мы абавязаны сваім матулям галоўным святым дарам – жыццём. Колькі б гадоў нам ні споўнілася, менавіта маці больш, чым хто-небудзь, радуецца нашым поспехам, падтрымлівае, калі здараецца няўдача, перажывае глыбока і шчыра за кожны наш крок на жыццёвым шляху.

Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень выказваем шматдзетным мамам і жанчынам, якія сталі маці дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.

Нізкі паклон усім матулям за мудрасць, цярпенне і дабрыню. Хай кожны дзень для вас гучаць словы захаплення і любові, а вашы дзеці радуюць сваімі поспехамі, шчодра дораць вам сваю пяшчоту!

Ад усёй душы жадаем усім мамам Глыбоччыны – зусім маладым і тым, хто ўжо гадуе ўнукаў і праўнукаў, – моцнага здароўя, любові блізкіх, цяпла хатняга ачага і вялікага жаночага шчасця!

А. В. Морхат, старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта,
Г. У. Унуковіч, старшыня Глыбоцкага
раённага Савета дэпутатаў.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru