Інваліды аказваюць паліграфічныя паслугі ў Глыбокім

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d1%87%d0%b5%d1%81%d1%82%d0%b2%d0%be%d0%b1%d0%b5%d0%b7%d0%b3%d1%80%d0%b0%d0%bd%d0%b8%d1%861Пры аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Глыбоцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, створана і працуе міні-майстэрня “Творчасць без межаў”.
Двое маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі праходзяць тут працоўную адаптацыю. Па заказах яны вырабляюць чорна-белыя і каляровыя візіткі, паштоўкі, календары, часопісы, буклеты, блакноты, робяць ксеракопіі дакументаў, ламініраванне (фармата А-4 і А-3), каляровы друк. Заказваць друкаваную прадукцыю могуць прадпрыемствы, арганізацыі, установы горада і раёна, індывідуальныя прадпрымальнікі, жыхары Глыбоччыны. Зрабіць заказ і атрымаць неабходную інфармацыю можна па тэлефоне 2-31-57, а разлічыцца – безнаяўным шляхам ці наяўнымі грашыма.

Звярнуўшыся да нас на Мінскую вуліцу, 91 у Глыбокім, вы не толькі купіце патрэбную вам прадукцыю па недарагім кошце, але і пасадзейнічаеце развіццю працоўных навыкаў, прафесійных уменняў інвалідаў і павышэнню іх самаацэнкі.
А. Стоцік,  дырэктар ТЦСАН.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru